У Барысаве затрыманы да суда Міхаіл Васільеў
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева затрымалі 25 сакавіка ў Барысаве, але пасля апытання ў РАУСе адвезлі нанач у ізалятар часовага ўтрымання да суда.
Еx-press.by паведамляе падрабязнасці затрымання:
“У 18.30 Міхаіл Васільеў даслаў смс-паведамленне на тэлефон жонкі: «Забралі ў міліцыю. Калі буду, не ведаю".
Раніцай, з васьмі да дзесяці гадзін, ля пад'езда дома, дзе жыве Міхаіл Васільеў, дзяжурыў белы аўтамабіль «Джылі» з нумарнымі знакамі 9364 КЕ-5. Затым гэтая машына прыехала ў пяць гадзін вечара і стаяла да шасці. Сапраўды такі ж аўтамабіль Джылі, але з іншым дзяржнумарам - 0358 МА-5 - выкарыстоўваўся пры затрыманні здымачнай групы телеканалa Белсат у Барысаве 18 сакавіка.
Як стала вядома пазней, Міхаіла Васільева змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Барысаўскага РУУС. Яго жонцы растлумачылі, што Міхаіл затрыманы за дробнае хуліганства, нібыта ён лаяўся матам у грамадскім месцы.
Суд пачнецца ў нядзелю ў 10 гадзін раніцы.