Напярэдадні Дня Волі затрымалі кіраўніка вілейскай філіі АГП
https://spring96.org/be/news/86452
2017
2017-03-25T20:54:00+0300
2017-03-25T20:54:00+0300
2017-03-26T00:22:45+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/0ddfbb93-1edf-4af2-aace-e1ba7765327e_cx1_cy1_cw100_w650_r1_s.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Стала вядома, што ўвечары 24 сакавіка быў затрыманы кіраўнік вілейскай філіі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, 70-гадовы Уладзімір Архіпавіч Малярчук.
Суд прызначаны на панядзелак. Да суда ён будзе ўтрымлівацца ў мясцовым ізалятары. Па папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуецца дробнае хуліганства.
Трэба адзначыць, што Уладзімер Малярчук хварэе на цукровы дыябэт, перанёс інсульт, и на дадзены момант яму патрэбныя лекі (інсулін).