viasna on patreon

МЗС Францыі выказаў заклапочанасць хваляй рэпрэсій у Беларусі

2017 2017-03-25T01:04:50+0300 2017-03-25T01:06:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/francyja_mzs-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйны Парыж заклапочаны “хваляй рэпрэсій” у Беларусі, якая «ўдарыла па лідэрах апазіцыі, актывістах, грамадзянах, журналістах за іх удзел у мірных акцыях», гаворыцца ў апублікаванай 24 сакавіка заяве знешнепалітычнага ведамства Францыі.

Як паведамляе БелаПАН, Францыя заклікае беларускія ўлады выконваць свабоду маніфэстацыяў, сходаў, асацыяцый і выказвання.

«Адносіны паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю павінны грунтавацца на агульных каштоўнасцях, у прыватнасці на павазе правоў чалавека, дэмакратыі і прававой дзяржавы», - падкрэсліваецца ў заяве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства