viasna on patreon

БДІПЧ АБСЕ не зможа адправіць назіральную місію ў Беларусь 25 сакавіка

2017 2017-03-24T23:52:18+0300 2017-03-24T23:54:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/michael-georg-link-osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаэль Георг Лінк. Фота: osce.org

Міхаэль Георг Лінк. Фота: osce.org

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ не зможа накіраваць адмысловую назіральную місію ў Мінск 25 сакавіка, калі ў Беларусі чакаюцца масавыя акцыі.

ПЦ "Вясна" заклікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ накіраваць у Мінск 25 сакавіка адмысловую назіральную місію. Аднак з Бюро прыйшоў адказ, што гэта немагчыма.

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе тлумачыць, што, у адпаведнасці з метадалогіяй БДІПЧ па маніторынгу мірных сходаў, любое разгортванне маніторынгу БДІПЧ патрабуе папярэдняй афіцыйнай камунікацыі з уладамі дзяржавы, у дачыненні да якой плануецца правядзенне такога маніторынгу.

"На працягу такога кароткага перыяду БДІПЧ, на жаль, не зможа арганізаваць маніторынг маючых адбыцца мітынгаў у Мінску 25 сакавіка", — гаворыцца ў лісце да беларускіх праваабаронцаў.

Але БДІПЧ АБСЕ зацікаўлена ў атрыманні свежай інфармацыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гаворыцца ў лісце за подпісам дырэктара Бюро Міхаэля Георга Лінка.

Паводле інфармацыі БАЖ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства