viasna on patreon

Арыштантаў з ЦІПа перавезлі ў Жодзіна

2017 2017-03-24T16:58:24+0300 2017-03-24T17:00:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-turma-zima.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жодзінская турма №8. Фота: БелаПАН

Жодзінская турма №8. Фота: БелаПАН

24 сакавіка стала вядома, што 78 адміністрацыйна арыштаваных перавязлі на сямі аўтазаках з Центра ізаляцыі правапарушальнікаў Мінска ў ізалятар часовага ўтрымання г. Жодзіна.

Як паведамілі па тэлефоне ў дзяжурнай частцы Жодзінскага ГАУС Аляксею Лапіцкаму, пераведзеных з Мінску асуджаных будуць утрымліваць у асобным корпусе СІЗА на тэрыторыі Жодзінскай Трумы №8  па вуліцы Савецкая, 22А.

Перадачы для іх будуць прымацца ў будынку ГАУС па адрасе: г. Жодзіна, вуліца Сухаградзкая, 1.

Дні прыёму перадачаў - толькі ў аўторак і чацвер з 9.00 да 16.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00

Удакладніць звесткі пра пераведзеных арыштантаў з Мінску ў Жодзіна можна па тэлефоне 8 017 75 21561.

Што і як перадаваць адміністрацыйна арыштаваным?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства