viasna on patreon

Хроніка пераследу ўдзельнікаў акцыі пратэсту: затрыманні, суды, арышты Дапоўнена

2017 2017-03-24T17:51:00+0300 2017-03-24T21:44:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autazaki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі штодня адбываюцца масавыя затрыманні удзельнікаў «Маршаў недармаедаў», якія прайшлі ў розных гарадах. Лік затрыманых і асуджаных ідзе на сотні.

Бабруйск. Тут працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы Галіны Смірновай. Яе затрымалі ў маршрутцы, калі яна вярталася з Мінску.  Актывістку вінавацяць па арт. 23.34 КаАП за тое, што яна змясціла на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках інфармацыю пра Марш недармаедаў, што плануецца на 26 сакавіка ў розных гарадах краіны. Супрацоўнікі ГАУС Бабруйска ў адносінах да Галіны Смірновай склалі пратакол апытання. У яе адабралі ноўтбук і тэлефон, што былі пры ёй. Учора Смірнову адпусцілі з міліцыі, сказалі каб заехала у пракуратуру на размову. Суд пачнецца сёння ў 16.30. Справу разглядае суддзя Смірновай. Суддзя Таццяна Тарабуева. Пастанова - штраф 40 базавых велічынь.

Галіна Смірнова, Бабруйск.

Уладзімера Лазарава (Усер) пасля выкліку па позве ва УУС павезлі у ІЧУ. Суда не было яшчэ і сёння ня будзе. Арт. 23.34-1

Кіраўнік бабруйскага клуба «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў зноў затрыманы. Пра гэта стала вядома «Нашай Ніве».


Баранавічы. Затрыманы грамадзка-палітычны актывіст Аляксандар Швед. Пра гэта паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша ў сваім фэйсбуку:
"Мне паведаміла знаёмая, што а 19-00 24 сакавіка зь яе машыны быў выцягнуты людзьмі ў цывільнай вопратцы баранавіцкі актывіст, інвалід 2-й групы Аляксандр Швед. Яго пасадзілі ў машыну "ЛАДА" з нумарамі 06-75 ІЕ і хутка зьехалі".


Берасце. У судзе Ленінскага раёна Брэста суддзя Каліна. 23 сакавіка ў 11-30 працягне разгляд адміністрацыйнай справы Наталлі Папковай за Марш недармаедаў. Судовае паседжанне пачалося ўчора ўвечары, аднак яго давялося перанесці, паколькі Папкова запатрабавала адваката. Суддзя - Каліна. Забаронена фота і відэатрансляцыя. Сведка – супрацоўнік міліцыі Яраслаў Архіпаў. Пастанова - 7 сутак арышту.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін і Наталля Папкова.

У Берасці міліцыя шукае тых удзелнікаў Марша недармаедаў, якія пасля адсідак зніклі з іх поля зроку, праводзяць у іх ператрусы, дапытваюць іхніх дзяўчат і праводзяць з дзяўчатамі прафілактычныя гутаркі...

За берасцейскім удзельнікам акцый пратэсту Андрэем Марачам, які атрымаў 10 сутак, прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Калі бацькі Андрэя пасля суда прывезлі сына на адсідку ў ІЧУ, яго не захацелі браць, маўляў, пастанова суда не набыла законнай сілы Па інфармацыі праваабаронцы “Вясны” Уладзіміра Вялічкіна, сёння ранкам актывіста забіраюць з хаты. Міліцыянты грукалі і званілі ў дзверы ад самага вечара. Андрэй Марач - удзельнік Марша недармаедаў, які ўжо адседзеў 5 сутак па арт. 23.34 КаАП, а зараз міліцыянты яго абалгалі і суд прызначыў 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства.


Бяроза. Праваабаронца Тамара Шчапёткіна піша: "А мяне сцерагуць на пляцоўцы, цэлы капітан, пасля таго як іх не ўпусціла ў хату".


Гомель. У Цэнтральным судзе ў 9.15 пачнецца разгляд адміністрацыйнага пратаколу у дачыненьні да інваліда Андрэя Макарава, складзенага начальнікам аддзелу аховы грамадзкага парадку Цэнтральнага РАУС падпалкоўнікам міліцыі Ўладзіславам Шукелем паводле артыкулу 23.34 КаАП. Інваліда вінавацяць у закліках на несанкцыянаваную акцыю пратэсту, распаўюджаных праз «Фэйсбук». Пра гэта піша Радыё Свабода. Вынесеная пастанова - 7 сутак арышту.

У судзе Чыгуначнага раёну Гомеля а 10-й гадзіне пачынаюцца суд над Мікалаем Пяшко і моладзевым актывістам, блогерам Арцёмам Шапаравым. Іх вінавацяць ў распаўсюдзе ў «Фэйсбуку» заклікаў да ўдзелу ў акцыі пратэсту на Дзень Волі. Прысуд Шапараву - 8 сутак арышту. Мікалаю Пяшко - 7 сутак арышту. Суддзя - Аляксей Хлышчанкоў.

Аднаго з абвінавачаных за пасты ў сацсетках, жыхара Гомеля Дзмітрыя Сянкевіча суд аштрафаваў на 15 базавых велічыняў (345 рублёў) за «заклік выйсьці на плошчу і зрабіць рэпост».

У гэты ж час у Савецкім судзе Гомелю маюць судзіць за такія ж «правіннасці» грамадзкіх актывістаў Андрэя Толчына і Юрася Захаранку. Прысуд - абодвум па 8 сутак арышту.

У Гомепі раніцай затрыманы праваабаронцаБХК Алесь Яўсеенка. Яго адвезлі ў РАУС Савецкага раёна Гомеля. Затрыманы па дарозе ў суд. Пастанова - 3 сутак арышту.

БАЖ паведамляе, што ад самай раніцы ад незалежных журналістаў з Гомеля Марыі Булавінскай і Сяргея Ляпіна супрацоўнікі міліцыі патрабавалі з’явіцца ў аддзяленні унутраных спраў Цэнтральнага і Чыгуначнага раёнаў Гомеля. Аб 11:30 супрацоўнікі міліцыі прывезлі журналістам позвы ў гарадскую пракуратуру, у якую неабходна з'явіцца а 15:30.

Гомельскім незалежным журналістам Марыі БулавінскайСяргею ЛяпінуМарыне Драбышэўскай і Яўгену Меркісу 24 сакавіка гомельская пракуратура вынесла папярэджанні аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат" без акрэдытацыі. У суботу раніцай журналістаў выклікаюць у міліцыю.

У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Барыс Анікееў. Вязуць у РАУС.


Гародня. Міліцыя правяла вобшукі дома ў бацькоў каардынатара Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзіма Левон. Сілавікі канфіскавалі дакументы і затрымалі самога Левон. Пазней ён быў затрыманы на 7 гадзінаў і вызвалены позна ноччу. Раней абласны каардынатар заявіў пра ціск і запужванні з боку КДБ. Сёння суд пакараў яго арыштам на 7 сутак.


Жодзіна. У Жодзінскі ІЧУ  прывезлі з Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, што на Акрэсціна, 78 чалавек. Такім чынам, мінскія камеры вызваленыя для новых арыштаваных.


Карэлічы. Актывіст Руху "За Свабоду" Вадзім Бабін  затрыманы ў Карэлічах пасля таго, як ён перадаў перадачу абласному каардынатару Руху "За Свабоду" па Гродзенскай вобласці Вадзіму Лявон. Яго адвезлі ў РАУС.


Кобрын.  Кобрынская міліцыя ўжо другія суткі дзяжурыць пад хатай актывіста Алеся Меха. Пільнуюць ужо тры аўтамабілі. Дзяжурны кажа, што гэта аператыўны план, праз хвіліну параіўшыся, з калегамі, адказаў: «Адкуль я ведаю, што гэта міліцэйскія машыны, што на іх напісана”?


Ліда. Актывіст Моладзі БНФ Аляксей Маркевіч адмовіўся выходзіць на працу, яго адшукалі супрацоўнікі КДБ і забралі на "гутарку".


Магілёў. Магілёўская журналістка Аліна Скрэбунова паведаміла, што магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч не выходзіць на сувязь. Учора ён паведаміў журналістцы, што збіраецца ехаць 24 сакавіка на акцыю ў Мінск на цягніку Магілёў-Мінск. Адбыццё цягніка ў 7.21, прыбыццё - у 10.30. Ён папярэдзіў Аліну Скрэбунову, што калі ён не патэлефануе да 12 гадзін, значыць яго затрымалі. Па стане на 12.40 ён не пазваніў, трубку сам таксама не здымае. Хутчэй за ўсё яго затрымалі, аднак дзе менавіта - у Мінску ці Магілёве - невядома. Станіслаў Паўлінковіч (з Магілёва) - 5 сутак арышту.


Магілёў,  Да актывіста БНФ Аляксандра Страха невядомыя пастаянна тэлефануюць і стукаюць у дзверы. Калі забяруць, то напэўна дадуць суткі за мітынг 15- га.  У Магілёве затрыманы грамадскі актывіст Аляксандр Страх


Маладэчна. У Маладэчне ідзе суд над актывісткай БСДП Грамада Нэлі Шлойдай.  Шлойду вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 ч.1. Суддзя – Аляксей Іршын. Пастанова - штраф у памеры 30 базавых, нягледзячы, што мае на ўтрыманьні сына-інваліда.

Прыкладна а 19-30 дадому да маладэчанскага актывіста БХД Рамана Ганчарова прыехалі міліцыянты і ўручылі позву явіцца заўтра к 9-00 у РАУС у якасці сведкі.


Мінск. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 24 сакавіка ў 10.15 пройдзе суд над намеснікам старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаем Казловым. Намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў атрымаў ад суддзі Міхаіла Хомы прысуд: 4 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што нібыта «лаяўся матам» (арт.17.1. КаАП).

У судзе Патрызанскага раёна судзяць Яўгена Міхасюка. Быў затрыманы ўчора. Пратаколы складзеныя па артыкулах 23.3 і 17.3 КаАП РБ. Пастанова - 5 сутак арышту.

Затрыману ўчора Паўлу Юхневічу прысудзілі 7 сутак арышту.

Вадзіма Жаромскага міліцыянты заблакавалі дома, у кватэры адключылі святло, ломяцца ў дзверы.

Ігар Чапіга быў затрыманы на працы 23 сакавіка, а сёння асуджаны ў Доме правасуддзя да 5 сутак арышту.

70-гадовая актывістка Ніна Багінская выйшла да менскага будынку КДБ з плякатам «Свабоду палітвязьням» і пералікам часткі затрыманых у сакавіку. Міліцыянты запісалі яе асабістыя зьвесткі, але не затрымлівалі яе. Празь некалькі хвілінаў, каля 14.55 яе забралі у сіні мікрааўтобус з нумарамі 9428 ІК-7, зьвезьлі ў, як сказалі міліцыянты, у Цэнтральны РУУС, - піша Радыё Свабода.

Актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Славінскі, тэлефон якога сёння не адказваў, арыштаваны на 15 сутак.

Міліцэйскі патруль спыніў, каб праверыць дакумэнты, Алену Дзяткоўскую, сястру Яўгена Дзяткоўскага, асуджанага на 15 сутак за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 15 сакавіка ў Менску. Разам з Аленай Дзяткоўскай была яе спадарожніца (прозьвішча ўдакладняецца). Абедзьвюх дзяўчат затрымалі.

Станіслаў Паўлінковіч (з Магілёва) - 5 сутак арышту.

У фэйсбуку піша Аляксей Янукевіч:  "Сёньня вечарам дасталі з паштовай скрыні позву мне ў Заводзкі суд на 16:30 на сёньня па 23.34 ч.3."


Маладэчна. Затрыманаму ўчора актывісту Паўлу Сяргею вынеслі 7 сутак арышту.


Міёры.  23 сакавіка міліцыянты затрымалі актывіста «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Валера Валажонка. Паводле яго, да яго ўварваліся міліцыянты, ударылі яго моцна па галаве і адвезлі ў міліцыю, дзе пратрымалі да позняга вечара. На 24 сакавіка яго зноў выклікалі ў міліцыю, але актывіст паведаміў, што накіруецца замест гэтага да пракурора і адваката, а таксама да хірурга, каб даведацца, наколькі моцную траўму галавы ён атрымаў. “Вельмі моцна баліць і кружыцца галава”, — адзначыў Валер Валажонак.
Таксама позву ў міліцыю позна ўвечары 22 сакавіка атрымаў каардынатар БХД у Мёрах Багуслаў Мацук, - перадае сайт БХД.


Наваполацк. Затрымана для дачы тлумачэнняў па "невядомай" справе актывістка БСДП Ладукас Таццяна. Накіроўвалася на транспарт да Мінску. Затрымаў участковы інспектар Наваполацкага ГУУС (ці ГАУС) Галяковіч.


Нясвіж. 24 сакавіка адбудзецца суд над Іллёй Мікулічам. На яго складзены пратакол па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Ягоны рэпост у vk.com пра мітынг у Нясьвіжы 26 сакавіка расцанілі як парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пачатак судовага паседжання ў 12-00. Пастанова -  6 сутак арышту.


У Воршы міліцыянты працягваюць расшукваць актывіста Генадзя Шэпелева. Ён падчас акцыі 12 сакавіка ў Оршы нёс самы вялікі бел-чырвона белы сцяг. Штодня на кватэру да Генадзя Шэпелева прыходзяць міліцыянты цывільным і пытаюцца ў жонкі пра мужа.


Пінск. Як стала вядома, што быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак удзельнік Маршу недармаедаў у Пінску Ігар Шаршун. Пра гэта паведаміла ягоная маці. 

Ад Ніны Новак, жыхаркі г. Пінска, стала вядома, што 23 сакавіка ў Пінску адбыўся суд, на якім Людміла Надзеявец атрымала 5 сутак адміністратыўнага арышту адпаведна ч. 1 арт. 23.34 КаАП “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”.


Полацк. “Віцебская Вясна”  паведамляе: У Полацку праваабаронцу Юрыю Бельскаму 23 сакавіка міліцыянты спрабавалі ўручыць позву. Юрыя запрашалі прыйсьці 24 сакавіка ў 16:00 у Следчы камітэт. Па інфармацыі атрыманай ад прафсаюзнага актывіста Віктара Стукава, у Полацку позвы у Следчы камітэт атрымалі агулам 7 чалавек, ен спасылаецца на прадпрыймальніка Генадзя Бердзянева, які кантактуе з прадпрыймальнікамі Полацкага рынка. Позвы атрыманы на розны час 24 сакавіка. Прозвішчы удакладняем.

У офісе Свабоднага прафсаюза у Полацку зараз адбываецца вобшук. Пастанова пракурора выпісана па справе аб рабаванні. Нібыта у Віктара Стукава знаходзяцца скрадзеныя рэчы. Так як ён з'яўляецца арандатарам памяшкання у якім знаходзіцца офіс прафсаюза, то у гэтым памяшканні яны шукаюць скрадзеныя рэчы.


Слонім.  Сёння тут судзяць Віктара Марчыка. Яго схапілі людзі ў цывільным пасля Марша недармаедаў. Першае паседжанне адбылося 20 сакавіка, але Марчык хадайнічаў аб тым, каб яму далі магчымасць скарыстацца паслугамі адваката. Суд быў перанесены на 24 сакавіка. 

Стала вядома, што Віктару Марчыку прысудзілі 5 сутак адміністрацыйнага арышту.


Слуцк. Увечары 24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі каардынатара Руху “За свабоду” па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча.

Пра гэта інтэрнэт-газеце “Салідарнасць” паведаміла відавочца затрымання:

- Мы выпадкова сустрэліся ў краме «Белмаркет». Віталь мне сказаў, што за ім сочаць. Я адказала: у цябе параноя! А праз некалькі хвілін яго ўзялі на выхадзе з крамы. Да яго падышлі двое мужчын у цывільным, паказалі пасведчанні, сказалі, што затрымліваюць па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Узялі пад рукі і павезлі на нейкім чорным аўтамабілі.

Паводле яе словаў, Віталь Амяльковіч 25 сакавіка збіраўся ехаць у Мінск на Дзень Волі.


Чачэрск. Арцёму Кавалёву суд прысудзіў 10 сутак арышту.  Яго затрымалі 23 сакавіка і да суда змясцілі ў пастарунак. Юнак з бел-чырвона-белым сцягам быў у жывым эфіры Свабоды з «Маршу недармаедаў» у Гомелі 19 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства