viasna on patreon

Маладэчна: міліцыя "прыйшла" за Паўлам Сяргеем Дапоўнена

2017 2017-03-23T19:20:00+0300 2017-03-23T19:55:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siargej-paval-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сяргей. Фота Радыё Свабода

Павел Сяргей. Фота Радыё Свабода

Сёння раніцай у Маладэчне супрацоўнікі міліцыі ломяцца ў кватэру да сацыяльнага актывіста з моладзевага руху "Пошуг"  Паўла Сяргея.  Кватэра адлучаная ад электрычнасці і інтэрнэту. Пра гэта паведамляе праваабаронца Алесь Капуцкі.

Ці звязаныя гэтыя дзеянні сілавікоў з ягоным удзеле ў “Маршы недармаедаў”, які праходзіў у горадзе 10 сакавіка 2017 года – пакуль невядома.

Каля сёмай вечара Паўла ўрэшце затрымалі і павезлі ў РАУС. Магчыма, разам з Паўлам затрыманыя яго брат Валерый і жонка брата Кацярына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства