viasna on patreon

Гродзенскіх журналістаў масава выклікаюць у міліцыю перад 25 сакавіка

2017 2017-03-23T12:22:16+0300 2017-03-23T12:24:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/211634-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі праваахоўных органаў Гродна запрашаюць незалежных журналістаў "на размову".

Па інфармацыі прэс-службы БАЖ, сярод выкліканых праз тэлефон — журналісты Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Аляксандр Саенка, Вольга Корсун, Руслан Кулевіч.

Журналісты былі запрошаныя ў РАУС, каб пагаварыць пра "заканадаўства Рэспублікі Беларусь". Аднак без позваў яны вырашылі не ісці.

Журналісты лічаць гэтыя запрашэнні псіхалагічным ціскам перад маючай адбыцца ў горадзе акцыяй 25 сакавіка, прысвечанай Дню волі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства