У Баранавічах суд над Рыгорам Грыкам перанесены на 22 сакавіка
https://spring96.org/be/news/86338
2017
2017-03-20T16:28:31+0300
2017-03-20T16:28:31+0300
2017-03-20T16:39:13+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-svaboda.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіста прафсаюзу РЭП Рыгора Грыка вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі — «Маршы недармаедаў» у Бабруйску.
Рыгор Грык быў затрыманы 19 сакавіка і дастаўлены ў гарадскі аддзел міліцыі для складання пратаколу. Ноч да суда правёў у ізалятары часовага ўтрымання.
Як паведамляе Свабода, пасля хадайніцтва актывіста аб неабходнасці заключэння дамовы з адвакатам суддзя Яўген Брэган перанёс паседжанне на 14:30 22 сакавіка. Рыгор Грык адпушчаны з суда да аднаўлення працэсу.
Бабруйскі “Марш недармаедаў”, за які пераследуюць Грыка, адбыўся 12 сакавіка. Актывіст не адмаўляе свайго ўдзелу ў акцыі, але кажа, што пад пратаколам напісаў нязгоду, паколькі мае канстытуцыйнае права на выказванне пратэсту.