Дзмітрыя Паліенку асудзілі на 15 сутак Дапоўнена
Як стала вядома ПЦ "Вясна", 20 сакавіка быў затрыманы сацыяльны актывіст Дзмітрый Паліенка. Па інфармацыі відавочцаў, ён прыйшоў да Центра ізаляцыі правапарушальнікаў, каб передаць перадачу, зайшоў туды, а назад ужо не выйшаў.
Зараз ён знаходзіцца ў судзе Заводскага раёна г. Мінска.
Суддзя Галаўкова Вера прызнала актывіста вінаватым па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у абароне Курапатаў 25 лютага і асудзіла на 15 сутак арышту.
Праваабронца Наста Лойка мяркуе, што затрыманне прывентыўнае і звязанае з плануемай акцыяй супраць дэкрэту №3, што мусіць адбыцца 25 сакавіка ў Мінску.
Нагадаем, не так даўно Дзмітрый Паліенка атрымаў 7 сутак арышту за тое, што пасля агучвання прысуду па так званай "справе антыфашыстаў" некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць “Ганьба!” і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі адносна пакарання фігурантаў справы. Актывіст быў затрыманы і асуджаны судом Маскоўскага раёна ў той жа дзень - 10 сакавіка. 17 сакавіка ён выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля адбыцця пакарання.