viasna on patreon

Вітольда Ашурка чакае суд у Лідзе

2017 2017-03-20T09:43:05+0300 2017-03-20T09:44:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ashurak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вітольд Ашурак.

Вітольд Ашурак.

Актывіст Руху «За Свабоду» атрымаў позву ў міліцыю за лютаўскі марш у Мінску

Сябра Руху «За Свабоду» з Бярозаўкі Вітольд Ашурак атрымаў позву ў міліцыю. Ён лічыць, што час для выкліку абраны невыпадкова, каб перашкодзіць яму ўдзельнічаць у акцыі на Дзень Волі, - паведамляе pyx.by

«Прынеслі павестку ў Лідскі РАУС. Вызываюць на 21 сакавіка. Мяркую, будуць садзіць на суткі», — адзначыў Ашурак.

«Вам трэба з’явіцца 21 сакавіка в 11.00 ў каб. № 11 Лідскага РАУС да намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку маёру Аляксею Бердніку для азнаямлення з матэрыялам праверкі і складання ў адносінах вас адміністрацыйнага пратаколу», — сказана ў позве.

«Участковы паказаў мне фота з Марша Абураных беларусаў 17 лютага», — сказаў Ашурак сайту Pyx.by.

Ён лічыць выклік у міліцыю спробай ізаляваць яго напярэдадні Дня Волі. «Але мяне так запалохаць не ўдасца», — падкрэсліў актывіст Руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства