viasna on patreon

ЕС запатрабаваў ад беларускіх улад неадкладнага вызвалення дэманстрантаў і журналістаў

2017 2017-03-18T18:04:00+0300 2017-03-19T11:44:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/external_action.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Неадкладнага вызвалення ўдзельнікаў акцый пратэсту і журналістаў запатрабаваў ад беларускіх улад Еўрапейскі саюз.

"Апошнія падзеі ў Беларусі сведчаць аб відавочнай неабходнасці больш шырокага працэсу дэмакратызацыі ў краіне, — гаворыцца ў апублікаванай вечарам 17 сакавіка заяве афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай службы знешніх сувязяў. — Неабходна забяспечыць свабоду асацыяцый і сходаў".

ЕС "з'яўляецца прыхільнікам стабільнай, дэмакратычнай і працвітаючай будучыні Беларусі на карысць яе народа і прадоўжыць працу над гэтым з усімі зацікаўленымі бакамі".

"Крокі, зробленыя Беларуссю для захавання ўніверсальных фундаментальных свабод, вяршэнства закона і правоў чалавека, застануцца ключом да фарміравання адносін Еўрапейскага саюза з гэтай краінай", — падкрэсліваецца ў заяве.

З сярэдзіны лютага ў Беларусі праходзяць акцыі пратэсту супраць дэкрэта прэзідэнта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", названага ў народзе дэкрэтам "аб дармаедах", і зніжэння ўзроўню жыцця ў цэлым.

Паводле апошніх даных праваабаронцаў, больш за 200  чалавек аштрафаваныя і пакараныя адміністрацыйным арыштам. Пераслед арганізатараў і ўдзельнікаў акцый пратэсту пачаўся пасля таго, як 9 сакавіка на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча навесці ў краіне "ідэальны парадак".

"Нам трэба, як разынкі з булкі, павыкалупваць гэтых правакатараў, і адказваць яны павінны па ўсёй строгасці закона", — сказаў беларускі кіраўнік.

Сярод тых, каго пераследуюць, 25 журналістаў, паведаміла 17 сакавіка Беларуская асацыяцыя журналістаў. Два чалавекі са спісу БАЖ пакараныя адміністрацыйным арыштам, чатыры — аштрафаваныя, адзін — вызвалены ад адказнасці, яшчэ ў аднаго праведзены ператрус. 14 журналістаў вызвалена пасля затрымання без складання пратаколаў, трое чакаюць разгляду іх адміністрацыйных спраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства