viasna on patreon

Мазыр: У міліцыю выклікалі арганізатара Марша абураных палешукоў Дапоўнена

2017 2017-03-17T11:23:26+0300 2017-03-17T12:06:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kryvicki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Крывіцкі пад час выбараў

Рыгор Крывіцкі пад час выбараў

Арганізатара Марша абураных палешукоў Рыгора Крывіцкага тэрмінова выклікаюць 17 сакавіка ў Мазырскі РАУС. Па інфармацыі мазырскага праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна, гэта адбылося адразу пасля таго, як ён аднёс і зарэгістраваў запрашэнне на марш кіраўніцтву райвыканкама...

Крывіцкі адмовіўся ехаць у міліцыі, і зараз міліцыянты едуць да яго...

Супрацоўнікі міліцыі  ўзялі ў Крывіцкага тлумачэнні, што ён гарантуе 26-га парадак, і законнасьць мерапрыемства. Таксама запытваліся пра акцыю 18-га сакавіка. Ён адказаў, што не мае да гэтага ніякага дачынення, але прыедзе паглядзець, што там будзе адбывацца.

Як паведамляецца ў сацыяльных сетках заўтра акцыі пртэсту супраць Дэкрэту №3  плануецца правесці сама мала ў 13 гарадах Беларусі. Сярод іх і горад Мазыр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства