viasna on patreon

Libereco заклікае патрабаваць ад уладаў Беларусі спынення пераследу іншадумцаў

2017 2017-03-16T16:22:10+0300 2017-03-16T16:24:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/libereco_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco заклікае далучацца да кампаніі па адпраўцы электронных зваротаў беларускім уладам дзеля вызвалення затрыманых дэманстрантаў у Беларусі. 

Каб далучыцца да кампаніі, трэба паставіць сваё імя пад зваротам, змешчаным у pdf-файле на сайце Libereco, і адправіць яго ўказаным адрасатам.

Тэкст звароту ў перакладзе з англійскай мовы: 

"Паважаныя прадстаўнікі беларускіх уладаў,

Паводле атрыманых паведамленняў, пачынаючы з 3 сакавіка больш за 120 дэманстрантаў, журналістаў і актывістаў апазіцыі былі затрыманыя ў розных гарадах Беларусі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту з патрабаваннем адмены Дэкрэта прэзідэнта № 3, які ўвёў падатак на беспрацоўных.

Прынамсі 43 чалавекі былі прысуджаныя да 3 - 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Многія з іх да гэтага часу адбываюць арышт. Сярод затрыманых апазіцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец.

Я заклікаю Вас неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых палітыкаў, журналістаў і мірных дэманстрантаў.

Зняволенне мірных дэманстрантаў і пераслед дысідэнтаў з’яўляюцца сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека, павагу да якіх Беларусь абавязаная гарантаваць згодна з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Я хацеў бы нагадаць Вам пра міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі і заклікаць Вас паважаць права на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый для ўсіх людзей Беларусі.

Я заклікаю Вас спыніць пераслед, ціск і запалохванне дысідэнтаў неадкладна!

З павагай,
..."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства