viasna on patreon

У рэгіёнах пачаліся затрыманні пасля "маршаў недармаедаў" Відэа Дапоўнена

2017 2017-03-15T20:45:10+0300 2017-03-16T00:11:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-marsh-2017-03-15-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш недармаедаў у Гародні 15 сакавіка

Марш недармаедаў у Гародні 15 сакавіка

15 сакавіка ў Мінску, Гародні і Магілёве адбыліся новыя акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3. Адразу пасля завяршэння мерапрыемстваў ва ўсіх гарадах пачаліся затрыманні.

У Гародні адразу пасля акцыі людзі ў цывільным схапілі трох маладых хлопцаў у масках, пасадзілі ў машыну і ўвезлі. 

Актывістаў, якія неслі расцяжку з фатаздымкамі затрыманых лідэраў апазыцыі, людзі ў цывільным пачалі гвалтоўна запіхваць у "Газель". Мінакам удалося адбіць адну жанчыну, якой нападнікі парвалі куртку. Сталі вядомыя іх прозвішчы: баец 1-й роты АМАП Гарадзенскага гарвыканкама старэйшы лейтэнант Чырыцкі Сяргей Уладзіміравіч і баец Валхановіч.

Стала вядома пра затрыманне актывіста АГП Аляксандра Лаўрэнцьева, яго павезлі ў Ленінскі РАУС. 

Пакуль не выходзіць на сувязь актывіст Аляксандр Абуховіч, які днём паехаў на размову ў РАУС. Таксама днём былі затрыманыя Ірына Давідовіч і Павел Станеўскі, іх пратрымалі ў пастарунку да канца мітынгу, потым адпусцілі. 

Каля 9 вечара Абуховіча адпусцілі з РАУС.

На дадзены момант у Магілёве вядома пра затрыманне васьмі чалавек. Сярод іх студэнты Алена Кісель і Канстанцін Чарноў, маці чатырох непоўнагадовых дзяцей Алена Крэнь. Яны знаходзяцца ў Ленінскім РАУС. Таксама затрыманы актывіст Алег Мяцеліца і пажылы Аляксандр Нажэнка. Да яго ў РАУС прыехал сын, але ніякай інфармацыі акрамя таго, што бацьку сёння не выпусцяць, той не атрымаў.

Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне Ігара Чарняка, 17-гадовага падлетка Кірыла (прозвішча ўдакладняецца). На сувязь не выходзіць Аляксандар Страх.

Таксама затрыманы 49-гадовы Аляксандр Царук. Затрыманне адбылося падчас таго, як ён распавядаў карэспандэнтам "Белсат" пра падзеі, якія адбываюцца, у прыватнасці пра захоп раварыста. Зараз ён у Ленінскім РАУС. Яго дачцэ паведамілі, што яе бацьку адпусцяць толькі заўтра.

Паведамляецца пра затрыманне Іллі Кноразава.

У Ленінскім РАУС Магілёва пакуль не даюць інфармацыю па затрыманых удзельніках акцыі.

Складзены пратакол на аднаго з арганізатараў магілёўскай акцыі Алеся Сілкова. А 15-ай гадзіны яго адвезлі у Ленінскі РАУС нібыта для гутаркі. Пратрымаўшы там 3 гадзіны,  яго павезлі да пракурора, які вынес яму афіцыйнае папярэджанне аб незаконнасці арганізацыі і ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пасля Сілкова ізноў адвезлі ў РАУС, дзе склалі пратакол па 23.34 ч.2. Падставай для пратаколу сталі допісы ў Facebook, у якіх Сілкоў распавядаў пра акцыю/ У 20:20 яго адпусцілі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства