viasna on patreon

У Мінску падрыхтоўка да “Маршу недармаедаў” прайшла напоўніцу. Акцыя адбылася Фота Дапоўнена

2017 2017-03-15T17:32:53+0300 2017-03-15T19:31:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка ў Мінску адбудзецца “Марш недарамедаў”. Арганізатары заявілі пра намер правесці акцыю ў дазволеным Мінгарвыканкамам фармаце: збор у 17:30 каля кінатэатра Кастрычнік, з 18:00 – шэсце па вуліцы Сурганава ў бок плошчы Бангалор. Завяршэнне акцыі плануецца на пляцоўцы каля рэстаран McDonald's. Такім чынам аргкамітэт Маршу, у які ўваходзяць АГП, БХД, Рух "За свабоду", Беларуская партыя "Зялёныя", БСДП(Г) і іншыя структуры, спрабуе недапусціць правакацый і прыцягнуць да ўдзелу ў шэсці як мага шырэйшых колаў грамадства.   

Тым часам “афіцыйны бок” правёў свае падрыхтоўчыя мерапрыемствы. Чыноўнікі ад адукацыі напярэдадні далі інструкцыі, скіраваныя на падаўжэнне навучальнага дня ва ўстановах адукацыі, каб недапусціць шырокага ўдзелу ў Маршы моладзі.

Аўтазакі на праспекце Незалежнасці ў Мінску 15 сакавіка. Карыстальнік Твітэра @vashik97
Аўтазакі на праспекце Незалежнасці ў Мінску 15 сакавіка. Карыстальнік Твітэра @vashik97

Сілавікі цягам дня занялі пазіцыі ў горадзе і “ўзброіліся”: бліжэй да поўдня інтэрнэт-партал TUT.by зафіксаваў у цэнтры Мінска міліцэйскія вадамёты, а карыстальнікі сацыяльных сетак выкладаюць здымкі аўтазакаў у горадзе, пішуць пра канцэнтрацыю міліцэйскіх машынаў у дварах паабапал праспекта Незалежнасці, перамяшчэнне сапёрных машынаў унутраных войскаў.

Вадамёты непадалёк ад пр. Незалежнасці. Фота TUT.by
Вадамёты непадалёк ад пр.Незалежнасці. Фота TUT.by
На вуліцах Мінска 15 сакавіка. Карыстальнік Твітэра @vashik97
Аўтазакі на вуліцах Мінска 15 сакавіка. Карыстальнік Твітэра @vashik97

Таксама гараджане паведамляюць пра пільны дагляд пасажыраў у метро.

Увоход у метро на Акадэміі Навук закрыты. Працуе толькі на выхад
Увоход у метро на Акадэміі Навук закрыты. Працуе толькі на выхад

Дакладна вядома пра блакаванне на тэрыторыі Беларусі сайтаў “Хартыя’97” і “Беларускі партызан”.  

На 17:30 на пляцоўцы каля кінатэатра "Кастрычнік" сабралася каля 500 чалавек.

Збор удзельнікаў акцыі каля кінатэатра
Збор удзельнікаў акцыі каля кінатэатра "Кастрычнік". Мінск 15 сакавіка 2017

Людзі прыбываюць. Выступаюць з гукаўзмацняльнікам прадстаўнікі анархісцкага руху. Раздаюцца заклікі выступіць супраць Дэкрэта №3 адзінай сілай, сказаць цвёрдае "Не!" Дэкрэту.

Мітынг ля

Мітынгоўцы ля "Кастрычніка". Мінск, 15 сакавік 2017
Мітынгоўцы ад "Кастрычніка" рушаць маршам. Мінск, 15 сакавік 2017

Калона мітынгоўцаў, у якой назіральнікі налічваюць больш за 2 000 чалавек, рушыла да вуліцы Сурганава. Уздоўж дарогі - некалькі дзясяткаў АМАПу ў форме.

Мітынгоўцы ідуць па вуліцы Сурганава. Мінск, 15 сакавік 2017
"Хто галоўны дармаед? - Беларускі прэзідэнт!", "Сыходзь!", "Жыве Беларусь!" - даносіцца з натоўпу.
minsk-marsh-15.03.17d.gif
"Марш недарамедаў" у Мінску асвятляюць замежныя журналісты

Рэпарцёры, якія асвятляюць мінскі "Марш недармаедаў", называюць яго адной з самых імпэтных і яскравых акцыяў за апошнія гады. Шмат хто з удзельнікаў шэсця, з якімі размаўляе карэспандэнт Свабоды ў прамым эфіры, кажуць, што прыехалі ў Мінск з рэгіёнаў, дзе нельга знайсці працу. Людзі выказваюць абурэнне парушэннем уладамі Канстытуцыі краіны, грамадзянскіх свабодаў - на мірныя сходы і выказванне свайго меркавання, а таксама - гвалтоўнымі затрыманнямі людзей, якія выходзяць на маршы.

Мітынгоўцы на перакрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа. Мінск, 15 сакавіка 2017
Мітынгоўцы на перакрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа
minsk-marsh-15.03.17f.gif
Мікрааўтобусы сілавікоў на вуліцы, паралельнай вуліцы Сурганава
Мітынгоўцы набліжаюцца да месца завяршэння акцыі
Мітынгоўцы набліжаюцца да месца завяршэння акцыі
Пасля невялікага мітынгу каля McDonald's людзі пачалі разыходзіцца
Пасля невялікага мітынгу каля McDonald's людзі пачалі разыходзіцца

Пасля завяршэння акцыі актывісты анархісцкага руху папрасілі людзей, каб іх правялі да транспарту і дапамаглі з'ехаць. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч паведаміў па тэлефоне, што чуў, як людзі ў цывільным перамаўляліся па рацыі наконт маршрута тралейбуса, на якім яны з'ехалі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства