Валанцёры “Вясны” запрашаюць на сустрэчу ў Гародні
Мы можам зрабіць гэты свет трошкі лепшым?
Свет навокал няўмольна змяняецца, а табе не сядзiцца ў баку? Думаеш, што парушэнні правоў чалавека - гэта несправядліва? Ты цэніш каштоўнасці салідарнасці і адказнасці? І ўвогуле задаешся пытаннем, навошта людзі валанцёраць?
Запрашаем 16 сакавіка (чацвер) на сустрэчу з прадстаўніцамі і прадстаўнікамі ініцыятывы, што аказвае дапамогу ў працы вядомага, у Беларусі і не толькі, Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Сустрэча будзе праходзіць у офісе арганізацыі па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага 48А, пакой 100 (уваход з унутранага дворыку будынку), распачнецца у 18:30. Уваход свабодны.
Падчас сустрэчы вы зможаце даведацца пра наступнае:
- чым, чаму і навошта займаецца “Вясна”;
- што такое Валанцёрская служба, для чаго яна патрэбная і чым займаюцца валанцёры/-кі;
- ці трэба мець спецыяльную (юрыдычную і г.д.) адукацыю, каб займацца праваабаронай;
- пачуеце пра ўнікальны досвед людзей, які яны атрымалі праз валанцёрства;
- што можна рабіць для таго, каб свет навокал стаў трошачкі лепей (у тым ліку пра тое, што можна рабіць з грамадскімі праблемамі ў вашым горадзе ці падчас масавых акцыяў пратэсту і інш.);
- і, вядома, адказы на вашыя пытанні. :)
Па ўсіх пытаннях ці па ўдакладненні можна звяртацца на help@spring96.org.
Да сустрэчы!