Сацыяльную актывістку асудзілі на 15 сутак Дапоўнена
https://spring96.org/be/news/86225
2017
2017-03-15T10:30:00+0300
2017-03-15T10:30:00+0300
2017-03-15T13:05:49+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", сёння была затрыманая сацыяльная актывістка Марыя Рабкова.
Судом Фрунзенскага раёна г. Мінска яна была асуджаная на 15 сутак арышту за ўдзел у Маршы недармаедаў, што праходзіў 5 сакавіка ў Брэсце.
Вядома, што ў гэты дзень Марыя Рабкова не пакідала межы Мінска.
Зараз дзяўчына ўжо дастаўленая ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.