Östgruppen адрэагавала на затрыманне апазіцыйных палітыкаў у Беларусі

2017 2017-03-11T15:30:28+0300 2017-03-12T19:12:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ostgruppen_loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шведская праваабарончай арганізацыі Östgruppen адрэагавала на затрыманне апазіцыйных палітыкаў учора ў Маладэчна пасля “Маршу недармаедаў”, а таксама на арышт Змітра Дашкевіча ў Мінску.

Праваабрончая арганізацыя заклікае шведскі урад, а таксама ЕЗ, рэагаваць на гвалт і затрыманні ў Беларусі.

“Брутальнасць супраць дысідэнтаў не павінна прайсці незаўважанай. Шведскі урад павінен асудзіць дзеянні уладаў і патрабаваць тлумачэнняў ад беларускага рэжыму”, - лічуць у Östgruppen.

Шведскія праваабронцы адзначаюць, што вельмі важна, каб Швецыя і іншыя дэмакратычныя краіны рашуча і дакладна рэагавалі на гэтыя парушэнні правоў чалавека. Свабода сходаў з'яўляецца правам, які беларускі рэжым абавязаны паважаць.

“Інакш гэта павінна мець наступствы для двухбаковых адносінаў паміж Швецыяй і Беларусью, тым больш, што ўрад Швецыі і ў іншых кантэкстах часта падкрэслівае сваю цвёрдую прыхільнасць справе абароны правоў чалавека. Адпаведная рэакцыя павінна таксама зыходзіць ад афіцыйных прадстаўнікоў ЕЗ”, - заявіла Östgruppen.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства