У Маладэчне прайшлі суды за "Марш недармаедаў" (спіс асуджаных) Дапоўнена
ПЦ "Вясна" стала вядома, што ў дзевяць раніцы 11 сакавіка ў Маладэчанскім раённым судзе разглядалася справа актывіста Алеся Абрамовіча, які быў затрыманы напярэдадні за ўдзел у "Маршы недармаедаў".
Суддзя Інэса Южык вынесла рашэнне аштрафаваць Абрамовіча на 50 базавых велічынь па арт. 23.34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Вядома, што сведкам на судзе выступаў намеснік начальніка Маладэчанскага РАУС Яўген Жылінскі.
Каля 11 гадзін раніцы распачаўся суд над старшынёй Руху "За Свабоду" Юрасем Губарэвічам. У выніку разгляду справы лідэр Руху атрымаў 15 сутак арышту. Таксама адбыўся суд над актывісткай БХД Вольгай Кавальковай. Яна асуджана на 7 сутак арышту. Лідар АГП Анатоль Лябедзька атрымаў 15 сутак арышту. Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі таксама асуджаны на 15 сутак.
Спіс асуджаных на тэрміны ад 7 да 15 сутак за ўдзел у акцыі "Марш недармаедаў" у Маладэчне:
Лябедзька Анатоль
Рымашэўскi Вiталь
Бондар Iльля
Панамароў Аляксандр
Губарэвiч Юрась
Аўсянiк Ягор
Радкевiч Яуген
Голуб Андрэй
Гмыза Александр
Гмыза Анатоль
Кавалькова Вольга
Увечары 10 сакавіка пасля завяршэнне "Маршу недармаедаў" у Маладэчна пачаліся затрыманні актывістаў. Акрамя Алеся Абрамовіча затрымалі мінскіх актывістаў апазіцыі - Юрася Губарэвіча, Анатоля Лябедзьку, Вольгу Кавалькову і Віталя Рымашэўскага, журналіста БелаПАН Сяргея Каралевіча, а таксама некалькіх іншых удзельнікаў акцыі. Усіх даставілі ў Маладэчанскі РАУС.