viasna on patreon

У Брэсце асуджаны яшчэ адзін удзельнік "Маршу недармаедаў"

2017 2017-03-10T17:29:56+0300 2017-03-10T18:03:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marych.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Марач, фота "Радыё Рацыя"

Андрэй Марач, фота "Радыё Рацыя"

10 сакавіка ў Брэсце адбыўся суд яшчэ над адным удзельнікам “Маршу недармаедаў” Андрэем Марачам. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і асудзілі на пяць сутак арышту.

Cправу разглядаў суддзя Алег Міранюк. Паводле праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, суддзя аказваў ціск на ўсіх прысутных, прымушаў Марача падпісаць прызнанне.

Напярэдадні, прыкладна ў 16.25, ён разам з Уладам Панасюком і Аляксандрай Марачкай прыйшоў да Ленінскага РАУС Брэста, каб сустрэць асуджанага на чацвёра сутак актывіста анархічнага руху Аляксандра Казлянка. Той павінін быў у гэты час выйсці на волю. Аднак адразу пасля сустрэчы арыштанта супрацоўнікі РАУС затрымалі двух хлопцаў і дзяўчыну.

Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, нібыта дзеля высвятлення асобы (бо пашпартоў было недстаткова), маладых людзей зацягнулі ў будынак РАУС. Там з імі праводзіў гутарку чалавек у цывільным. Таксама падчас “высвятлення асобаў” прысутнічаў маёр, які ўвесь час здзекваўся над Аляксандрай Марачкай, заломваў ёй рукі. У асобным пакоі пад камерай назірання супрацоўніца райаддзела распранула дзяўчыну да трусоў, прымусіла нават вывернуць шкарпеткі, каб пераканацца, што ў яе “адсутнічае нейкая зброя”. Праз тры гадзіны Аляксандру і Улада адпусцілі, а Андрэй Марач застаўся ў закратаваным пакоі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і прызначылі суд на наступны дзень.

Нагадаем, 5 сакавіка ў Брэсце адбыўся “Марш недармаедаў”, дзе ініцыятыву па правядзенні мітынгу і шэсця ўзялі на сябе анархісты. Разам з мітынгоўцамі яны заблакавалі на некалькі хвілін цэнтральную вуліцу горада - праспект Машэрава. Увечары таго ж дня былі арыштаваныя пяцёра актывістаў анархічнага руху, на наступны дзень чацвёра з іх былі асуджаныя на 4 і 5 сутак. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства