viasna on patreon

Маладзечанскі актывіст расказаў падрабязнасці свайго затрымання з улёткамі на Марш недармаедаў

2017 2017-03-09T17:25:25+0300 2017-03-09T17:26:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/raman_gancharou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Ганчароў

Раман Ганчароў

Гарадскога каардынатара БХД Рамана Ганчарова затрымалі ў Маладзечне ўвечары 8 сакавіка, паведамляе Наша ніва.

Раман вяртаўся ад сябра, калі заўважыў міліцэйскі аўтамабіль. Зрэшты, Рамана таксама заўважылі і спынілі.

«Спачатку хацелі запхнуць у машыну, але я сказаў, што нікуды не паеду, пакуль не растлумачаць, чаго ад мяне хочуць, — распавядае актывіст. — Папрасілі дакументы. Кажу: «У мяне няма дакументаў». Тады яны пачалі лазіць па сумцы і распытвацца, што я ў ёй нясу. Убачылі ўлёткі на «Марш недармаедаў». Сказалі, што не збіраюцца мяне затрымліваць, але хочуць высветліць, хто я і чаго тут хаджу. Я запытаўся: «Вы ўсіх падазраеце? Чаму тады вы ў тых не пытаецеся, у тых?» Мне так і не патлумачылі».

У выніку Раман паехаў з супрацоўнікамі міліцыі, яго даглядзелі, канфіскавалі ўлёткі, скалі пратакол допыту. Тэлефон актывіста выключылі і не дазволілі нікому патэлефанаваць. Праз некалькі гадзін Рамана адпусцілі.

«Як мне патлумачылі, улёткі не зарэгістраваныя. Сказалі, што праз 10 дзён выклікаюць на размову і паведамяць, чаго чакаць: ці адпусцяць, ці штраф дадуць, — кажа актывіст. — Мне падаецца, гэта было скіравана на тое, каб згубіць мой час і канфіскаваць улёткі».

У Маладзечне на акцыю супраць падатку на «дармаедаў» заклікаюць у пятніцу, 10 сакавіка, а 18-й гадзіне на Цэнтральнай плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства