viasna on patreon

У Гомелі будуць судзіць адваката “дармаедаў”

2017 2017-03-09T08:39:03+0300 2017-03-09T08:40:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-2017-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка пад час Маршу недармаедаў.

Леанід Судаленка пад час Маршу недармаедаў.

17 сакавіка ў 17.00 суддзя суда Цэнтральнага раёну Гомеля Віктар Казачок пачне разглядаць адміністрацыйны матэрыял у дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі, якога за працу па так званых “дармаедскіх” справах улада паспяшыла назваць адвакатам “дармаедаў”.

Па інфармацыі “Гомельскай Вясны”, яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных шэсце і мітынгу, прайшоўшых у Гомелі 19 лютага з удзелам каля трох тысяч чалавек.

Леанід Судаленка з’яўляўся адвакатам на першым так званым “дармаедскім” працэсе ў Гомелі пры разглядзе скаргі жыхара Гомеля Аляксандра Сямёнава. Падчас мітынгу ён з трыбуны заклікаў гаражан прыйсці ў суд, каб падтрымаць першы ў краіне “дармаедскі” працэс.

Ён таксама змагаецца за правы былога салдата, якога ўлада абклала падаткам на “дармаедства” пакуль той служыў тэрміновую службу ў войску. За апошнія месяцы праваабаронца дапамог скласці каля 200 скарг на карысць жыхароў Гомеля, якім улада разаслала так званыя лісты шчасця.

Варта адзначыць, што па прад'яўленаму Леаніду Судаленку артыкуле суд можа яго папярэдзіць, накласці штраф да 690 рублёў (каля 350 еўра) або арыштаваць тэрмінам да 15 сутак.

Вядома, што ў суд на гэты дзень таксама выкліканы найбольш актыўныя удзельнікі гомельскага "маршу НЕдармаедаў" праваабаронца Анатоль Паплаўны (на 16.00 гадзін) і актывіст Мікола Пешко(на 15.00 гадзін).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства