viasna on patreon

Кіраўніка «Гавары праўду» ў Берасьці будуць судзіць за Марш недармаедаў

2017 2017-03-09T08:26:04+0300 2017-03-09T08:27:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-2017-02-26-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Брэсце 26 лютага 2017 года Фота: .

Акцыя пратэсту ў Брэсце 26 лютага 2017 года Фота: .

Каардынатара кампаніі «Гавары праўду» па Берасьці Даніла Палянскага будуць судзіць за ўдзел у другім Маршы недармаедаў, які адбыўся ў Берасьці 26 лютага.

Па інфармацыі Радыё Свабода,  Палянскага вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі. Паводле пратаколу, ён «выказваў крытычныя заўвагі на адрас уладаў і дэкрэту з дапамогай гукаўзмацняльніка.»

Мэгафон у рукі Даніл Палянскі ўзяў у часе другога Маршу недармаедаў, які адбыўся ў Берасьці 26 лютага. Ён кажа, што не зьяўляўся арганізатарам, проста выказаў сваё меркаваньне аб праблеме дэкрэту аб дармаедах.

Празь некаторы час Палянскага выклікалі ў міліцыю, ды, як ён распавёў Свабодзе, «прыгразілі, што пасадзяць на суткі да суду», калі зьявіцца на акцыі недармаедаў 5 сакавіка.

«Улада жыве ў сваім сьвеце, яна не разумее, што ўнізе робіцца. Я зьбіраў подпісы супраць дэкрэту і хадзіў да памочніка прэзыдэнта на прыём. Я яму кажу — гэтым дэкрэтам вы сабе фактычна з большасьці людзей зрабілі „пятую калёну“. Пытаюся ў яго, што рабіць тым, хто згубіў працу, а ён — „як што рабіць? Бізнэс адчыняць.“ Я зразумеў, што ў яго ў краіне ўсё роўна — заробак па 500, згубіў працу — адчыніў бізнэс. Карацей, іншая Беларусь, хаця тэрыторыя адна і тая ж,» — кажа Даніл Палянскі.

Паседжаньне адбудзецца 13 сакавіка а 12-й гадзіне ў Ленінскім судзе Берасьця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства