viasna on patreon

У Гародні затрыманы актывіст Ежы Грыгенча Дапоўнена

2017 2017-03-07T20:14:44+0300 2017-03-08T23:05:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grygencha_verameenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ежы Грыгенча і Сяргей Верамеенка.

Ежы Грыгенча і Сяргей Верамеенка.

Ежы Грыгенча, актыўны ўдзельнік маршу Недармаедаў у Гародні, актывіст АГП, затрыманы 7-га сакавіка супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Гародні. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Па папярэдніх дадзеных яго звінавачваюць у тым, што ён расклейваў улёткі, якія запрашалі грамадзян гораду прыйсці на акцыю 15-га сакавіка на Дзень Канстытуцыі. 

Гарадзенскія праваабаронцы паведамілі, што Ежы Грыгенча вызвалены. Тлумачальную ён даваць адмовіўся. Размову з ім правялі і пакуль адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства