viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-03-07T11:16:27+0300 2017-10-25T14:38:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Напярэдадні вулічных акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3 ў Беларусі пачаліся прэвентыўныя затрыманні актывістаў; Праваабаронцаў ПЦ “Вясна” не пусцілі ў барысаўскую калонію №14 на суд па справе палітвязня Міхаіла Жамчужнага; У Брэсце адбылася дыскусія па тэме смяротнага пакарання з ўдзелам былога палітычнага зняволенага, кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага.

“Каментар”: Асабісты дагляд, нахабства паліцыі і вайскоўцы з сабакамі - менавіта такія ўражанні засталіся ў беларусіх валанцёраў пасля назірання за маршам памяці Барыса Нямцова. Вулічная акцыя, прысвечаная гадавіне забоўства расійскага апазіцыйнага палітыка, адбылася ў Маскве напрыканцы лютага. У якасці назіральнікаў, сумесна з расійскімі праваабаронцамі, на мерапрыемстве прысутнічалі валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Назіральніца ад “Вясны” Анісія Казлюк распавядае пра асаблівасці вулічнай акцыі, якая сабрала каля 15 тысяч удзельнікаў.

“Асоба”: Выканаўчы дырэктар Маскоўскай Хельсінкскай групы Святлана Астраханцава. Яна распавядае пра самыя паспяховыя праекты найстарэйшай праваабарончай арганізацыі ў Расіі і пра магчымасці расійскіх праваабаронцаў супрацьдзейнічаць некаторым антыканстытуцыйным законам.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Martin S.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-03-07_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства