viasna on patreon

Начныя затрыманні ў Мінску Дапоўнена

2017 2017-03-06T08:24:07+0300 2017-03-06T09:46:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garachka-basalyga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Гарачка Басалыга. Фота "Нашай Нівы".

Наталля Гарачка Басалыга. Фота "Нашай Нівы".

Позна вечарам 5 сакавіка ў раёне сталічнага парку Чалюскінцаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Маю Навумаву. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Юля Сцяпанава:

Разрываецца тэлефон - у парку Чалюскінцаў затрыманая Майя Навумава - яна расклейвала ўлёткі з інфармацыяй пра мітынг 25 сакавіка. Вязуць у РУУС Першамайскага раёна.

Yulia Stepanova

Мая Навумава ехала ў аўтобусе №100. Аўтобус апярэдзілі тры аўтамабілі з мігалкамі,  спынілі пасажырскі транспарт і выцягнулі Маю на вуліцу. Праз некалькі гадзін стала вядома, што яе апыталі ў міліцыі, кафіскавалі ўлёткі і адпусцілі з аддзялення, склаўшы пратакол апытання. Навумава патлумачыла, што ўлёткі знайшла на прыпынку.

У той жа вечар у Бараўлянах супрацоўнікамі ДАІ была затрыманая Наталля Гарачка Басалыга - нібыта, за неправільны пераход дарогі. Яе адвезлі ў мясцовае РУУС. Наталля паведаміла, што нічога не парушала.

Пазней яна напісала ў сацыяльных сетках:

"Я ўжо дома, адпусцілі! Было шмат званкоў у міліцію, усе, хто там быў, размаўлялі з кімсьці па мабільніку. Потым, вышук прыплялі. Дык я ў той дзень, 28 лютага толькі з Вільні вярнулася, які вышук? Пакуль усё нармальна, узяла накіраванне на судмедэкспертызу, на плячах засталіся сінякі".

 Верагодна, такім чынам ўлады спрабуюць прадухіліць актыўнасць грамадзян перад заяўленай акцыяй – Днём Волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства