viasna on patreon

Міліцыя цісне на назіральнікаў за мірнымі акцыямі?

2017 2017-03-02T13:45:58+0300 2017-03-03T17:48:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrienka_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрыенка Уладзімер (фота з сацыяльных сетак)

Андрыенка Уладзімер (фота з сацыяльных сетак)

Бацькам аднаго з назіральнікаў "Вясны" 1 сакавіка тэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі і цікавіліся, што іх сын рабіў на «Маршы раззлаваных беларусаў» ў Мінску 17 лютага.

Пра гэта Уладзімір Андрыенка напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

Назіралі мы з паплечнікамі з Грамадзкае назіраньне #controlby і Валантэрская Служба "Вясны" на маршы ў Мінску. Учора бацькам патэлефанавалі з міліцыі па нашым раёне. Цікавіліся «Што рабіў на маршы?" "Які бягучы нумар тэлефона?". Потым тэлефанавалі з КДБ, цікавіліся. Кажуць, што запалілі мой нумар тэлефона на маршы. Гэта прафілактычныя працы?

Vladimir Andrienko

Праваабаронца Наста Лойка лічыць:

«Відавочна, пераслед за ўдзел у мірных сходах спыняцца ня будзе, толькі зараз ён прыняў іншыя формы - на суткі не саджаюць, але больш актыўна збіраюць інфармацыю пра ўдзельнікаў, у тым ліку для складання пратаколаў і накладання штрафаў. І вельмі шкада, што супрацоўнікі міліцыі так і не навучыліся адрозніваць нашых валанцёраў-назіральнікаў ад удзельнікаў, хаця прэтэндэнты адмены складзеных пратаколаў праз суд ужо былі ў двух назіральнікаў больш за год таму».

Калі вам вядомыя такія факты ціску з боку міліцыі на ўдзельнікаў мірнай акцыі або іх блізкіх - паведамляйце пра гэта ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 841-39-81 або праз электронную пошту грамадзскай прыёмнай: pierasled@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства