viasna on patreon

“Арганізатара” маршу недармаедаў у Берасці выклікаюць у міліцыю

2017 2017-03-01T17:57:54+0300 2017-03-01T18:08:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanau-aliaksandr-biaroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Пратакол-апытанне склалі на сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, удзельніка збору подпісаў супраць падатка на дармаедства Аляксандра Кабанава.

Паводле пратакола, - піша Беларускае Радыё Рацыя, - ён арганізаваў марш недармаедаў у Берасці 26 лютага і прымаў у ім удзел. Запыт на складанне пратакола прыйшоў з Берасця, кажа актывіст:

– Прыйшоў факс датычна таго, каб апытаць мяне ў сувязі з нядзельнай акцыяй у Берасці. Я нават не чытаў тыя пытанні, а проста сказаў, што ніякіх паказанняў даваць не буду, спасылаючыся на арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яны так гэта і аформілі: паказанні даваць адмовіўся.

Позва, выпісаная актывісту з Бярозы на нядзелю, 5 сакавіка. Яму давядзецца ў гэты выходны дзень выпраўляцца ў Берасце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства