viasna on patreon

Гамельчука Сямёнава, які судзіўся з падатковай наконт свайго дармаедства, вызвалілі ад аплаты збору

2017 2017-02-21T09:21:41+0300 2017-02-21T09:22:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-siamenau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід судаленка і Аляксандр Сямёнаў. Фота: tut.by

Леанід судаленка і Аляксандр Сямёнаў. Фота: tut.by

Жыхар Гомеля Аляксандр Сямёнаў, які падаў пазоў у суд на падатковую інспекцыю, якая адправіла яму «ліст шчасця», вызвалены ад выплаты збору па Дэкрэту №3.

У пятніцу, 17 лютага, адбылося шостае па ліку пасяджэнне, на якім было прынята рашэнне вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў 82 чалавекі. Сярод іх - 53-гадовы гамяльчанін Аляксандр Сямёнаў, паведамляе газета «Гомельскія ведамасці».

Партал tut.by нагадвае, што ў лістападзе мужчына атрымаў «ліст шчасця» з падатковай. Абскардзіў яго спачатку ў раённай, затым у абласной інспекцыі. Калі атрымаў адмову, звярнуўся ў суд. У сваім пазове Аляксандр просіць прызнаць дэкрэт прэзідэнта супярэчным Канстытуцыі, а яго самога - чалавекам, які ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.

21 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна павінна было адбыцца чарговае судовае паседжаньне па пазове Сямёнава, аднак 20 лютага стала вядома, што мужчыну ад выплаты збору вызвалілі. Камісія ўлічыла шэраг аб'ектыўных прычын, сярод іх - працоўны стаж, а таксама той факт, што гамяльчанін працаваў на зямельным участку ў 2015 годзе, і іншыя аспекты і вызваліла гамяльчаніна ад неабходнасці выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства