viasna on patreon

"Малады фронт" пікетуе будоўлю ў Курапатах Фота

2017 2017-02-20T16:54:18+0300 2017-02-20T16:54:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/000_kurapaty_20170220_dsc2033_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляюць naviny.by, актывісты моладзевай арганізацыі «Малады фронт» усталявалі палатку каля ўрочышча Курапаты, каб перашкодзіць будаўніцтву новага бізнес-цэнтра на скрыжаванні вуліцы Мірашнічэнка і Мінскай кальцавой дарогі.

Пяціпавярховы бізнес-цэнтр з парковачнай зонай і крамай на першым паверсе будуе ТАА «Белрэканструкцыя» па замове кампаніі «КІПрэканструкцыя». Праект павінен быць завершаны да 28 лютага 2018 года.

Як паведаміў адзін з лідэраў МФ Зміцер Дашкевіч, пікетаваць будоўлю было вырашана, паколькі праект бізнес-цэнтра парушае ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці "Месца масавага пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты».

У Курапатах зараз знаходзяцца шэсць актывістаў.

«Мы пачалі акцыю сёння ў 8 гадзін раніцы, - паведаміў Дашкевіч. - Сітуацыя неадназначная: будаўнікі спрабуюць працаваць, нашы хлопцы ім перашкаджаюць, пасярод будаўніцтва стаіць палатка. Хлопцы становяцца пад грузавікі і экскаватары. Будаўнікам трэба будзе прымаць нейкае рашэнне - альбо зачышчаць нас разам са спецназам, альбо спыняць гэта будаўніцтва назаўжды».

Каля поўдня на будпляцоўку прыехала міліцыя, якую выклікалі будаўнікі, паведаміў БелаПАН актывіст арганізацыі Арцём Леўчанка. Паводле яго слоў, міліцыянеры заклікалі маладых людзей згарнуць пікет, але тыя адмовіліся. Апазіцыянераў папярэдзілі, што на іх будуць складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Арцём Леўчанка паведаміў, што каля 13:00 невядомыя ў цывільным пачалі актыўна правакаваць актывістаў на канфлікт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства