viasna on patreon

Стэфановіч пра асвятленне ў дзяржСМІ пратэстаў супраць Дэкрэта №3: адбываецца падмена паняццяў Відэа

2017 2017-02-20T15:21:57+0300 2017-02-20T15:27:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца “Вясны” звяртае ўвагу на тэндэнцыйнае асвятленне ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі выступаў абураных грамадзянаў супраць прэзідэнцкага Дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" і расстаўляе кропкі над “і”.

Нагодай для гэтага стаў сюжэт Юрыя Пракопава ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь-1”, дзе пратэсты за адмену Дэкрэта №3 былі згаданыя пад назваў “Марш супраць справядлівасці”. Каментуючы гэты факт, Валянцін Cтэфановіч звяртае ўвагу на два важныя моманты:

“У дзяржаўных СМІ мы зараз назіраем пэўную падмену паняццяў. Абурэнне грамадзянаў з нагоды прэзідэнцкага Дэкрэта №3 яны падаюць так, што людзі нібыта выступаюць супраць сплаты падаткаў. Гэта не так.

Па-першае, для таго, каб кантраляваць, ці сплочваюць грамадзяне падаткі і ці іх выдаткі не перавышаюць іх даходы, ёсць Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Ён утрымлівае дастаткова паўнамоцтваў для падатковых органаў па правядзенні праверак у дачыненні да любога грамадзяніна ў любы перыяд часу. Таксама заканадаўствам, адміністратыўным і крымінальным, устаноўлена адпаведная адказнасць і прадугледжаны механізм спагнання нясплочаных падаткаў у судовым парадку.

Па-другое, сам Дэкрэт №3 – не пра падаткі, а пра збор дзяржавы з грамадзянаў. Ён абавязвае людзей, якія з нейкай прычыны не маюць дахода ў прынцыпе (напрыклад, маці, якія даглядаюць малых дзяцей), сплочваць дзяржаве гэты збор. І на пратэсты выходзяць супраць несправядлівасці: чаму людзі, якія не маюць грошай, мусяць сплочваць нейкі збор дзяржаве…”

Каб не блытацца ў паняццях, глядзіце тэматычны выпуск відэапраекта “Кухня TV: захады дзяржавы па барацьбе з "дармаедамі" абмяркоўваюць эксперты “Вясны” Валянцін Стэфановіч, Павел Сапелка і намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства