viasna on patreon

Дзмітрыем Тарасюком зацікавіліся праваахоўныя органы

2017 2017-02-20T10:01:45+0300 2017-02-20T10:02:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rasia-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотакалаж з сацыяльных сетак.

Фотакалаж з сацыяльных сетак.

Да жыхара Пінска Дзмітрыя Тарасюка, які патрабуе спыніць трансляцыю расейскіх СМІ, наведаліся праваахоўнікі.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, яго звінавацілі ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі ў інтэрнэце і забралі кампутар на праверку. Самаго пінчука дапыталі і адпусцілі, а вось маёмасць паабяцалі вярнуць пасля адпаведных працэдур.

Тарасюк упэўнены, што гэта звязана з яго зваротамі супраць агрэсіўнай палітыкі расейскіх СМІ ў дачыненні да гісторыі і дзяржаўнасці Беларусі. Пінчук кажа, што працягне барацьбу з расейскай прапагандай:  

– Варта заяўляць сваю пазіцыю, мы – грамадзяне гэтай краіны. Нам і нашым дзецям жыць тут. Якой мы пабудуем нашу будучыню, такой яна і будзе. У сеціве вельмі шмат агіднага пішуць пра беларусаў.

Нагадаем, што жыхар Пінска Дзмітрый Тарасюк звярнуўся ў Мінінфармацыі, КДБ і Берасцейскі абласны выканкам з патрабаваннем абмежаваць трансляцыю расейскіх СМІ у Беларусі. Ён адзначыў канкрэтныя каналы і перадачы, якія дазваляюць сабе зневагу ў дачыненні да нашай краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства