viasna on patreon

Пратэсты супраць "дэкрэту аб дармаедах" адбыліся ў Віцебску і Брэсце

2017 2017-02-19T15:05:06+0300 2017-02-19T15:05:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_nedarm_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш недармаедаў у Брэсце. Фота Еўрарадыё

Марш недармаедаў у Брэсце. Фота Еўрарадыё

Як паведамляе Еўрарадыё, у Брэсце сёння таксама пратэстуюць супраць “дэкрэту аб дармаедах”.

Каля сотні чалавек сабраліся ў нядзелю а 12-й гадзіне на плошчы Леніна. Скандуючы лозунгі супраць дэкрэту №3, каля 13.00 яны рушылі ў бок "Парку культуры і адпачынку". Там яны пад наглядам супрацоўнікаў ДАІ перайшлі дарогу і... пайшлі назад на плошчу Леніна. Удзельнікаў маршу ў гэты момант паменела — іх ужо было не больш за 70 чалавек.

Марш недармаедаў у Брэсце. Фота Еўрарадыё

Вярталіся яны з таго боку, дзе знаходзяцца будынкі КДБ і аблвыканкама. Прыкладна ў 13.10 яны зноў сабраліся на плошчы, дзе пачалі абмяркоўваць план далейшых дзеянняў. Па словах некаторых удзельнікаў, яны будуць працягваць "сустрэчы недармаедаў", каардынавацца плануюць праз сацыяльныя сеткі. Прыкладна ў 13.20 людзі пачалі разыходзіцца. 

Марш недармаедаў у Брэсце. Фота Еўрарадыё

Сярод удзельнікаў маршу не было заўважана мясцовых актывістаў і сябраў палітычных арганізацый. За акцыяй здалёк назіралі супрацоўнікі міліцыі, якія не перашкаджалі яе правядзенню. Затрыманняў не было.

Акцыя пратэсту супраць дэкрэту №3 (“дэкрэт аб дармаедах”) прайшла ў Віцебску. Як паведамляе выданне “Витебский курьер”, людзі сабраліся на плошчы Перамогі.

Марш недармаедаў у Віцебску. Фота Еўрарадыё

Марш недармаедаў у Віцебску. Фота Еўрарадыё

Марш недармаедаў у Віцебску. Фота Еўрарадыё

Паводле змешчаных фотаздымкаў, колькасць прысутных складала некалькіх дзясяткаў чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства