viasna on patreon

Civil Rights Defenders: Санкцыі ЕС адмененыя за кошт грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі

2017 2017-02-16T12:37:14+0300 2017-02-16T12:57:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/crd-report-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Год таму ЕС адмяніў санкцыі супраць Беларусі. Санкцыі былі ўведзеныя ў адказ на здзейсненыя беларускім рэжымам парушэнні правоў чалавека, але былі адмененыя без якіх-небудзь паляпшэнняў становішча ў галіне правоў чалавека. Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders адзначыла гадавіну адмены санкцый прэзентацыяй даклада “Больш не дыктатура? Санкцыі ЕС адмененыя за кошт грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі”.

Даклад заснаваны на шматлікіх інтэрв'ю і апытаннях, праведзеных з беларускімі праваабаронцамі, якія сведчаць аб адсутнасці прагрэсу ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі.

Civil Rights Defenders прааналізавалі асноўныя патрабаванні ЕС у дачыненні да Беларусі на працягу многіх гадоў і высветлілі, ці выконвалі іх беларускія ўлады. Вынікі несуцяшальныя:

Дэмакратычныя выбары:

ПРАГРЭС? - НЯМА

Адмена артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса:

ПРАГРЭС? - НЯМА

Павага да свабоды прэсы:

ПРАГРЭС? - НЯМА

Спыненне пераследу палітычных апанентаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў:

ПРАГРЭС? - НЯМА

Мараторый на смяротнае пакаранне:

ПРАГРЭС? - НЯМА

Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, іх рэабілітацыя і поўнае аднаўленне грамадзянскіх і палітычных правоў:

ПРАГРЭС? - ЧАСТКОВЫ

Расследаванне знікненняў:

ПРАГРЭС? - НЯМА

“Мясцовыя праваабаронцы расчараваныя рашэннем ЕС аб адмене санкцый. Складаецца агульнае ўражанне, што адсутнасць ўзгодненасці ў дзеяннях ЕС будзе стымуляваць урад да задушэння грамадзянскай супольнасці і крытыкаў рэжыму”, — гаворыцца ў дакладзе.

“Падобна на тое, што ЕС заплюшчвае вочы, калі гаворка ідзе аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, а адмена санкцый, як уяўляецца, матываваная выключна геапалітычнымі праблемамі. У гэты трывожны час, калі правы чалавека знаходзяцца пад пагрозай ва ўсім свеце, вельмі важна, каб ЕС займаў выразную пазіцыю — палітычныя і грамадзянскія правы павінны паважацца краінамі, якія хочуць супрацоўнічаць з Еўрасаюзам. Таму ЕС павінен неадкладна змяніць курс: уключыць грамадзянскую супольнасць у дыялог з рэжымам і захаваць некалькі неадмененых санкцый супраць краіны”, — сказала Джаана Кураш, праграмная дырэктарка Дэпартамента Еўразіі Civil Rights Defenders.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства