viasna on patreon

Журналістку Свабоды не пусьцілі на сустрэчу памочніка Лукашэнкі з «дармаедамі»

2017 2017-02-16T11:16:16+0300 2017-02-16T11:17:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abakunchyk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Абакунчык. Фота Радыё Свабода.

Галіна Абакунчык. Фота Радыё Свабода.

Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску забараніла карэспандэнтцы Свабоды Галіне Абакунчык прысутнічаць у будынку адміністрацыі падчас прыёму памочніка Аляксандра Якабсона, галоўнага інспэктара па Менску.

Па інфармацыі Радыё Свабода, перад пачаткам карэспандэнтка зьвярнулася с просьбай папрысутнічаць на прыёме. Але чыноўнікі адміністрацыі адмовілі на той падставе, што прыём будуць асьвятляць дзяржаўныя СМІ. Акрамя таго, ад журналісткі запатрабавалі не размаўляць з наведнікамі ў чарзе і пакінуць будынак. На гэта абурыліся людзі, якія сабраліся ў чаргу на прыём. Тым ня менш быў выкліканы дзяжурны міліцыянт, які перапісаў пашпартныя зьвесткі Галіны Абакунчык і вымусіў пакінуць будынак.

Чыноўнікі адміністрацыі Лукашэнкі прымаюць «дармаедаў» у розных гарадах Беларусі 16 і 17 лютага. У Гомелі і Буда-Кашалёве сустрэчы пройдуць адпаведна 23 і 24 лютага — калі тэрмін сплаты «падатку на дармаедаў» ужо скончыцца. Выплаціць збор грамадзяне мусяць да 20 лютага.

Хоць падаткавікі Беларусі накіравалі 470 тысяч апавяшчэньняў аб неабходнасьці сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, толькі 46 тысяч «дармаедаў» (менш за 10%) заплацілі грошы на канец мінулага тыдня. У бюджэт паступіла пакуль толькі 14 млн беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства