viasna on patreon

Чыноўнікі забаранілі праваабаронцу тлумачыць віцебчукам правы «дармаедаў»

2017 2017-02-14T09:45:36+0300 2017-02-14T09:48:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svecik_leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Свецік

Праваабаронца Леанід Свецік

Тлумачыць палажэнні дэкрэту №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» жыхарам Віцебску праваабаронца Леанід Свецік меў намер 15 лютага падчас пікету, заяўку на правядзеньне якога ён падаваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебска. Аднак, чакана, заяўку мясцовыя ўлады не задаволілі і пікет забаранілі.

Па інфармацыі “Віцебскай Вясны” , намесніца кіраўніка раённай адміністрацыі Наталля Ляпёшкіна патлумачыла прычыну забароны банальна: заяўнік, маўляў, не далучыў да сваёй заяўкі дамоваў, прадугледжаных рашэннем гарвыканкаму № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску»: са службамі ЖКГ, аховы правапарадку і медыцыны, якія трэба заключаць загадзя, яшчэ да атрымання дазволу на правядзенне мерапрыемства, што зрабіць, як паказала практыка, немагчыма.

Леанід Свецік прадбачыў, што менавіта адсутнасць дамоваў можа стаць фармальнай прычынай незадавальнення яго заяўкі.

«Адмова на падставе непадачы дамоваў будзе ўспрынятая мною як свядомая перашкода ў рэалізацыі маіх правоў...» – напісаў ён у заяўцы на пікет.

Аднак ані гэтыя словы, ані спасылкі праваабаронцы на артыкулы Канстытуцыі, Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах не паўплывалі на вердыкт адміністрацыі раёну.

Амаль восем гадоў згаданае рашэнне гарвыканкаму дае віцебскім мясцовым уладам быццам бы на законных падставах забараняць усе непажаданыя для іх спробы грамадзян публічна выказаць свае грамадзянскія і палітычныя меркаванні.

Тым часам падаткавікі, кіруючыся дэкрэтам №3, наконт палажэнняў якога хацеў выказацца віцебскі праваабаронца на пікеце, залічылі ў т.зв. «дармаеды» звыш 450 тысяч жыхароў краіны. Кожны дзесяты з іх ужо заплаціў прадугледжаны дэкрэтам падатак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства