viasna on patreon

Украінскаму пісьменніку Сяргею Жадану анулявалі забарону на ўезд у Беларусь

2017 2017-02-11T14:54:04+0300 2017-02-13T08:22:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhadan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Жадан.

Сяргей Жадан.

Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан, які прыехаў на кніжную выставу ў Мінск і Стральцоўскі літаратурны фэст, быў затрыманы сілавікамі. Прычына — знаходжанне ў расійскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». Яму забаранілі ўезд у Беларусь, але пазней анулявалі забарону. Як піша "Наша Ніва", Жадан правёў ноч у камеры і атрымаў забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін.

Паводле Сяргея Жадана, у нумар гатэлю ў Менску каля дзьвюх гадзін ночы да яго ўварваўся міліцэйскі патруль. Нічога не тлумачачы, міліцыянты даставілі Сяргея Жадана ў пастарунак, потым павезлі ў Ленінскі РУУС. Ён распавёў, што начаваць давялося ў камеры.

«А вось вясёлая гісторыя, якая адбылася са мной сёння ў Мінску. Каля двух ночы да мяне ў гасцінічны нумар наляцеў міліцэйскі патруль — сур'ёзны і засяроджаны. Нічога не тлумачачы, даставілі ў пастарунак, пачалі прабіваць па базе, нічога не знайшлі. Пазванілі ў КДБ. Там ім параілі ехаць у іншае аддзяленне, Ленінскае. У Ленінскім зноў прабівалі па базе, нарэшце, патлумачылі - аказваецца, мне яшчэ ў 2015-м забаронены ўезд на тэрыторыю РФ (якая прыкрасць) з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». А паколькі Беларусь і Казахстан знаходзяцца з РФ у адной візавай зоне (не пашанцавала), то забарона аўтаматычна пераходзіць і да Беларусі з Казахстанам. І калі немагчымасць патрапіць у Казахстан я яшчэ неяк перажыву, то за Беларусь крыўдна. Начаваць прыйшлося ў камеры. Раніцай доўга пісалі тлумачальныя, распытвалі пра тэрарызм. У рэшце рэшт, паставілі штамп аб забароне ўезду ў Беларусь на нявызначаны тэрмін.

І вось што я думаю. Дарагія сябры з МЗС і пасольства Украіны ў Беларусі, гэта ж няправільна, калі ўкраінскіх паэтаў арыштоўваюць без тлумачэння і трымаюць у камеры без прычыны? Правільна ж? Можа неяк адрэагуеце? Давайце, скажам, разарвем з імі дыпламатычныя адносіны. Або аб'явім ім Крыжовы паход. Калі ласачка», — напісаў ён у фэйсбуку.

Пасольства Украіны накіравала ноту ў МЗС Беларусі з прычыны дэпартацыі пісьменніка Сяргея Жадана, паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Пасля чаго Беларусь анулявала ўкраінскаму пісьменніку і паэту Сяргею Жадану забарону на ўезд у краіну. Рашэнне было прынятае цягам некалькіх гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства