viasna on patreon

Мінгарвыканкам не даў дазволу на правядзенне Дня Волі

2017 2017-02-07T13:34:46+0300 2017-02-07T13:40:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dv-2016-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень волі 25 сакавіка 2016 года ў Мінску.

Дзень волі 25 сакавіка 2016 года ў Мінску.

Адзін з заяўнікаў шэсця на Дзень Волі, сябра «За Свабоду» Аляксандр Русевіч атрымаў сёння адказ з Мінгарвыканкама, паведамляе прэс-служба руху.

"Наша Ніва" піша,  у гарвыканкаме прызнаюць, што 6 студзеня атрымалі ліст пад назвай «Абавязальніцтвы па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства (дэманстрацыі), аднак заяўляюць, што «ліст не ўтрымлівае заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства і інфармацыі, якая прадугледжаная для такіх зваротаў у адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах».

«Звяртаем увагу, што вамі парушаны арт. 8 Закона, у адпаведнасці з якім арганізатары масавага мерапрыемства, а таксама іншыя асобы да атрымання дазволу на яго правядзенне не маюць права аб’яўляць у СМІ, глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт альбо іншых інфармацыйных сетках аб даце, месцы і даце яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай лістоўкі, плакаты і іншыя матэрыялы», — сказана ў адказе Мінгарвыканкаме.

Па дадзеных чыноўнікаў, у сувязі з гэтым «станоўча вырашыць разглядаемае пытанне не ўяўляецца магчымым».

У сваю чаргу заяўнікі заяўляюць, што перадалі ўвесь пакет дакументаў уладам. 6 студзеня заяўку і абавязацельствы заяўнікаў перадаў у выканкам Ягор Віняцкі.

«Мінгарвыканкам, хутчэй за ўсё «згубіў» дакументы адмыслова. Гэтая сітуацыя магла здарыцца таму, што чыноўнікі апошнім часам пазбягаюць кантактаваць з заяўнікамі непасрэдна і прапануюць пакідаць дакументы у агульнай скрыні ля ўваходу», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, сёння, у 15.00, адбудзецца пасяджэнне аргкаму па правядзенню Дня Волі, дзе будзе прынятае рашэнне наконт адказу з Мінгарвыканкама.

Акцыя запланаваная на 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30, акцыя працягнецца да 15.30.

Арганізатары прапанавалі Мінгарвыканкаму наступны маршрут: пляцоўка ля будынку Акадэміі навук (збор удзельнікаў) — шэсце па праспекце Незалежнасці — парк Янкі Купалы (завяршэнне акцыі). Мітынг не запланаваны. Сярод заяўнікаў прадстаўнікі чатырох арганізацыяў — Руху «За Свабоду», Партый АГП, БНФ і БХД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства