viasna on patreon

Вольга Нікалайчык звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН

2017 2017-02-06T08:29:17+0300 2017-02-06T15:32:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikalajchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Мікалайчык

Вольга Мікалайчык

Грамадская актывістка Вольга Нікалайчык звярнулася 5 лютага  са скаргай у Камітэт  па правах чалавека ААН, пералічваючы факты яе сістэматычнага пераследу беларускай уладай за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах у Мінску. 

Па інфармацыі “Гомельскай Вясны”, актывістка просіць прызнаць парушэнне правоў на выказванне думкі і мірныя сходы, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Толькі ў мінулым годзе раённыя суды Мінска прыцягвалі актывістку да буйных грашовых штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах на суму звыш 5-ці тысяч рублёў. За нявыплачаныя штрафы ў пачатку бягучага года ўлады паспяшаліся накласці арышт на яе нерухомую маёмасць і зямельны ўчастак у Менску.
9 сакавіка 2016 году суд Цэнтральнага раёну Менску выпісаў ёй 8,4 недамінаваных млн.руб. за пікетаванне каля Расійскай амбасады. 13 чэрвеня суд Партызанскага раёна за акцыю памяці зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста даў яшчэ ёй столькі ж. 15 верасня суддзя суда Ленінскага раёна Менска Юлія Кавяка прысудзіла Нікалайчык максімальна магчымы штраф у 1050 рублёў за пікетаванне суда Цэнтральнага раёна ў падтрымку палітвязня Э. Пальчыса.
Вольга Нікалайчык абскардзіла ўсе штрафы ў Мінскім гарадскім судзе, аднак вышэйстаячы суд падтрымаў высновы раённых суддзяў, тым самым усталяваў абмежаванні яе права на выказванне меркавання з импользованием мірных сходаў.
Кіраўнік гомельскага цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка, які дапамог актывістцы падрыхтаваць індывідуальную скаргу ў КПЧ ААН адзначае, менавіта на суддзях кожны раз ляжыць абавязак даказаць, для дасягнення якіх мэт яны абмяжоўваюць тыя ці іншыя правы грамадзян. У кейсах В. Нікалайчык гэтыя патрабаванні не выкананы.
Практыка і юрыспрудэнцыя Камітэта  па правах чалавека ААН у такіх выпадках заўсёды канстатуе парушэння правоў грамадзян.

Нагадаем, напрыканцы мінулага году ў Беларусі створана міжведамасная камісія, якая павінна правесці аналіз прэтэнзій, найбольш часта адрасаваных беларускімі грамадзянамі ў Камітэт па правах чалавека ААН. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства