viasna on patreon

Раману Юргелю вярнулі карэспандэнцыю да Андрэя Бандарэнкі

2017 2017-01-23T10:42:58+0300 2017-01-23T10:44:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца з БХК Раман Юргель вядзе перапіску з зняволеным праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, напярэдадні Новага году Юргель даслаў яму ліст з віншавальнай паштоўкай, аднак зваротнага ліста не атрымаў. Гарадзенец наадварот атрымаў зварот-дасыл сваёй карэспандэнцыі з СТ-4 Магілёва.

Юргель дасылаў Бандарэнку раздрукоўку з сайту “Вясны”, дзе была заява ў яго падтрымку. З-за яе цэнзар не прапусціў пасланне. У канверце былі таксама 6 пустых канвертаў Андрэю Бандарэнку для ліставання і праваслаўны календар на 2017год. Усё гэта, на жаль, вярнулі.

Раман Юргель лічыць, што ў раздрукоўцы з “Вясны” не было нічога забароненага, там быў тэкст заявы ад 7 праваабарончых арганізацый у падтрымку Бандарэнкі, што як яго асудзяць па ч.2 арт.411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) то Андрэя Бандарэнку прызнаюць палітвязням.

Юргель перакананы, што такое стаўленне да карэспандэнцыі – гэта помста праваабаронцу – кіраўніку “Платформы”, за актыўную праваабарончую дзейнасць па абароне правоў асуджаных і зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства