Зміцера Дашкевіча заблакавалі амапаўцы Дапоўнена
Лідэра “Маладога фронту” Зміцера Дашкевіча заблакавалі сёння ў аўтамабілі некалькі супрацоўнікаў АМАП. Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе Dashkevich Nasta
Zmitser Dashkevich заблакавалі на пад'едзе да Alaksiej Shein, куды ён накіроўваўся збіраць мэблю. Кажа, што машына аточана АМАП. Ён на сувязі, журналісты могуць з ім звязацца па тэлефоне.
Зміцеру Дашкевічу, які знаходзіцца ў двары дома па вул. Астрожскіх, 4 пагражаюць, што будуць гвалтам даставаць з машыны. Вакол - многа амапу у цывільным. Аб прычынах такога блакавання актывіста праваабаронцам пакуль нічога невядома.
Пазней "Наша Ніва" паведаміла падрабязнасці.
Як сказаў Дашкевіч карэспандэнту «Нашай Нівы», за ім ехалі бус з амапаўцамі і машына ДАІ. Інспектар спачатку звінаваціў Дашкевіча ў тым, што той двойчы праехаў на чырвонае святло ў раёне праспекта Дзяржынскага і вуліцы Гурскага. Сведкам «праезду на чырвонае», кажа Дашкевіч, быў амапавец.
Потым Дашкевіча звінавацілі ў тым, што ён нецвярозы за рулём, забралі дакументы. Пасля, праўда, дакументы вярнулі, але выходзіць з машыны на патрабаванне інспектара ДАІ Дашкевіч адмовіўся. Калі даішнікі самі паспрабавалі адчыніць дзверы яго аўто, ён іх заблакаваў зсярэдзіны.
Затым яны з'ехалі.