Штрафы удзельнікам Свіслацкага фэсту агулам склалі ўжо 244 базавыя велічыні
Штрафы удзельнікам Свіслацкага фэсту 30 кастрычніка бягучага году склалі ўжо 244 (!) базавыя велічыні. Агулам ўжо засуджана 10 чалавек.
Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", Свіслацкі раённы суд "выпісаў" 40 базавых велічынь штрафу мясцоваму грамадскаму актывісту Юры Глебіку, па 10 базавых - гарадзенцу Міколу Лемяноўскаму, слонімцам Віктару Марчыку і Паўлу Савасьцяну; Мастоўскі раённы суд - Васілю Клімовічу 9 базавых, Ленінскі суд Гародні - Уладзіміру Хільмановічу- 40 базавых, Віктару Сазонаву- 35 базавых, Сяргею Верамеенку- 15 базавых, Кобрыньскі суд кобрынцу Алесю Меху - 50 базавых. Апошнім пакуль засуджаным стаў ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк - Ваўкавыскі раённы суд аштрафаваў яго на 25 базавых велічынь.
Яшчэ не менш 5 адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у Свіслацкім фэсце не разгледжаны.