viasna on patreon

“Некалядныя” пасланні ад кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”

2016 2016-12-13T09:08:47+0300 2016-12-13T09:52:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/15393041_1153894094688488_3776071188913618938_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Андрэй Палуда разам з валанцёрамі перадаюць на пошту звароты да дэпутатаў.

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Андрэй Палуда разам з валанцёрамі перадаюць на пошту звароты да дэпутатаў.

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронцы 12 снежня накіравалі звароты да ўсіх 110-ці дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з заклікам правесці парламенцкія слуханні па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў нашай краіне.

Да кожнага звароту быў прыкладзены сумесны даклад Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах”.

Каардынатар кампаніі Андрэй Палуда ў сваім звароце нагадвае парламентарыям:

“5 лістапада 2016 года ў СІЗА №1 МУС ва ўмовах таемнасці былі прыведзеныя ў выкананне  смяротныя прысуды ў дачыненні да грамадзян Івана Куляша, Сяргея Хмялеўскага і Генадзя Якавіцкага… а прысуд у дачыненні Сяргея Вострыкава, які ўжо ўступіў у законную сілу, можа быць прыведзены ў выкананне ў любы момант”.

 Сумесны даклад ПЦ “Вясна” і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах”

Андрэй Палуда звяртае ўвагу, што Камітэтам па правах чалавека ААН было прынята шэсць рашэнняў па індывідуальных зваротах грамадзян краіны, у якіх Камітэтам устаноўленае парушэнне Рэспублікай Беларусь права на жыццё, а нявыдача цел расстраляных для пахавання членам сям’і – жорскім і бесчалавечным абыходжаннем у дачыненні да іх.

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронцы рыхтуюць звароты да парламентарыяў
Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронцы рыхтуюць звароты да парламентарыяў

 Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і праваабаронцы рыхтуюць звароты да парламентарыяў

Праваабаронца просіць дэпутацкі корпус выступіць з ініцыятывай аб правядзенні парламенцкіх слуханняў з удзелам шырокага кола прадстаўнікоў грамадскасці, праваабарончай супольнасці і журналістаў па абмеркаванні магчымасці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў нашай краіне, як першага крока да яе поўнай адмены.

Каадрынатар кампаніі Андрэй Палуда падпісвае звароты да дэпутатаў.
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда падпісвае звароты да дэпутатаў.

Характэрна, што звароты былі накіраваныя напярэдадні працы канферэнцыі «Адмена смяротнага пакарання і грамадская думка", арганізаванай Саветам Еўропы ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Удзельнікі канферэнцыі сёння абмяркуюць шляхі працы з грамадскім меркаваннем і тую ролю, якую ўлады, СМІ і грамадзянская супольнасць могуць адыграць у гэтым стаўленні. Удзельнікі прааналізуюць некаторыя аспекты праваахоўнай практыкі ў кантэксце адмены смяротнага пакарання і прааналізуюць, як грамадзянская супольнасць можа дапамагчы дзяржаве паўплываць на грамадскае меркаванне і распаўсюдзіць важную інфармацыю.

У сённяшняй сустрэчы экспертаў прымуць удзел прадстаўнікі ўрада і Нацыянальнага сходу Беларусі, Сакратарыята і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), ААН і іншых міжнародных арганізацый, ЕС, Беларускай праваслаўнай царквы, міжнародных і беларускіх НДА і СМІ і навуковых колаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства