viasna on patreon

Віцебск: пікеты ў Дзень правоў чалавека забароненыя

2016 2016-12-10T09:20:13+0300 2016-12-10T09:25:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svecik_leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Свецік

Праваабаронца Леанід Свецік

10 сьнежня адзначаецца ва ўсім сьвеце як Дзень правоў чалавека. У гэты дзень 68 гадоў таму Генасамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Як паведамляе “Віцебская Вясна”, чарговую заяўку на пікет у гэты дзень у Віцебску падаваў у мясцовыя органы ўлады праваабаронца Леанід Сьвецік. І – прадказальна: заяўка не задаволеная, пікет – забаронены.

Прычына забароны пікету стандартная для Віцебску: заяўнік не далучыў да сваёй заяўкі дамоваў са службамі ЖКГ, мэдыцыны і аховы правапарадку. Такіх дамоваў вымагае рашэньне Віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10 ліпеня 2009 году. Ад моманту набыцьця моцы названым рашэньнем нікому з грамадзкіх ці апазыцыйных палітычных актывістаў «паўночнай сталіцы» не ўдалося пераадолець гэты бар'ер, бо службы, пералічаныя ў рашэньні, усяляк ухіляюцца ад заключэньня неабходных дамоваў.

Раней, як паведамлялася, іншы праваабаронца зь Віцебску, Павал Левінаў, таксама атрымаў забарону на правядзеньне пікетаў, прымеркаваных да 10 сьнежня. Падставай таксама стала рашэньне № 881.

Пра забарону праводзіць пікет спадар Сьвецік даведаўся з афіцыйнага ліста за подпісам Натальлі Ляпёшкінай, намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску. Калі б у Беларусі існавала прэмія для чыноўнікаў за тое, што яны забаранілі грамадзянам найбольшую колькасьць масавых мерапрыемстваў, Ляпёшкіна, бадай, стала б галоўным прэтэндэнтам на атрыманьне ўзнагароды.

Цяпер праваабаронца Леанід Сьвецік стаіць перад выбарам. Ён можа ўсё-такі правесьці заяўлены пікет, нягледзячы на забарону Ляпёшкінай, і стаць парушальнікам адміністрацыйнага кодэксу, як яго разумеюць міліцыянты і судзьдзі Віцебску. Альбо можа распавесьці віцебчукам пра дэклярацыю правоў чалавека, прынятую ААН (сярод заснавальнікаў якой была і Беларусь), пра важнасьць гэтага дакумэнту нейкім іншым спосабам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства