Берасце: Круглы стол з нагоды гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
https://spring96.org/be/news/85604
2016
2016-12-09T08:42:19+0300
2016-12-09T08:42:19+0300
2016-12-09T08:48:32+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/brest-deklaracyja-2016.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 снежня праваабаронцы «Брэсцкай Вясны» правялі «круглы стол» з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Падчас круглага стала асаблівая ўвага была звернутая на парушэнні права грамадзян на мірны сход.
На круглым стале прысутнічалі актывісты грамадзянскай супольнасці Берасцейшчыны. Удзельнікі распавялі аб апошніх фактах судовага пераследу грамадзкіх актывістаў за удзел у масавых мерапрыемствах. Перад прысутнымі выступілі: кандыдат у дэпутаты ПП НС РБ 2016 года Аляксандар Мех, грамадзкі актывіст Яўген Скрабутан і іншыя.
Юрыст Уладзімір Малей падсумаваў вынікі абмеркавання ўзнятай тэмы і як эксперт адзначыў як пазытыўныя так і адмоўныя моманты ў змаганні грамадзкасці за права на мірны сход.