viasna on patreon

Паўла Севярынца аштрафавалі за падтрымку Эдуарда Пальчыса

2016 2016-12-06T10:37:02+0300 2016-12-06T10:42:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец

Павел Севярынец

Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юры Блізнюк 6 снежня асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца да чарговага штрафу ў 50 базавых адзінак (1050 рублёў) за акцыю салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам. Па інфармацыі прэсавай службы БХД, акцыя праходзіла 18 кастрычніка каля будынку Мінскага гарадскога суда.
Віна Паўла Севярынца ў судовай пастанове сфармуляваная так: "Дзеянні Севярынца П.К. выявіліся ў сумеснай прысутнасці ў ліку іншых грамадзян па вышэйпазначаным адрасе, у трыманні ў руках бел-чырвона-белага сцяга, выкрыкванні лозунгаў".
- Думаю, калі гэтых "суддзяў" будуць саміх судзіць за беззаконне часоў дыктатуры - ніхто не будзе прыходзіць пад вокны з лозунгамі салідарнасці і сцягамі, - выказаў прэс-службе БХД меркаванне адносна прысуду Севярынец.
Нагадаем, сябры БХД актыўна ўдзельнічалі ў шматдзённай акцыі пратэсту супраць закрытага суда над Эдуардам Пальчысам 14-25 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства