viasna on patreon

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў зварот праваабаронцы з Баранавічаў

2016 2016-11-28T11:43:26+0300 2016-11-28T12:23:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargey-bara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша

Сяргей Гоуша

У Камітэце па правах чалавека ААН пад нумарам 2855/2016 зарэгістраваны індывідуальны зварот сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” з Баранавічаў Сяргея Гоўшы. Праваабаронца лічыць, што Рэспубліка Беларусь парушыла ягонае права на мірны сход і свабоду выказвання меркавання, замацаваныя ў артыкулах 19 і 21 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, не дазволіўшы правесці пікет у 2014 годзе.

Сяргей Гоўша разам з актывістам Вячаславам Болбатам 24 лістапада 2014 года звярнуліся ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт з заявай, у якой прасілі даць дазвол на правядзенне 10 снежня 2014 г. пікету ў г. Баранавічы на пляцоўцы ў дазволеным Баранавіцкім гарвыканкамам месцы ў Старым парку. Пікет быў прымеркаваны да 66-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Пры гэтым ў заяве, як патрабуе Закон аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, былі пазначаныя дата, месца, час правядзення мерапрыемства, меркаваная колькасць яго ўдзельнікаў, а таксама меры па медыцынскім абслугоўванні, па забеспячэнні грамадскага парадку і прыборцы тэрыторыі пасля правядзення пікетавання, узяўшы на сябе адказнасць за арганізацыю і правядзенне мерапрыемства.

Былі заключаныя дамовы з адпаведнымі ўстановамі па рэалізацыі вышэй названых мер з гарантыяй аплаты паслуг пасля правядзення пікетавання.

Аднак рашэннем намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама У. Захарчука ад 5 снежня заяўнікам было адмоўлена ў правядзенні пікету паколькі, на думку чыноўніка, арганізатары масавага мерапрыемства не выканалі патрабаванні артыкула 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 16.06.2009 г. № 1497 «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы».

Гэтае рашэнне Сяргей Гоўша абскардзіў у нацыянальных судовых інстанцыях, але безвынікова.

 Адказ КПЧ ААН Сяргею Гоўшы 16 лістапада 2016 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства