viasna on patreon

Камітэт ААН у сёмы раз прызнаў парушэнне правоў беларускага праваабаронцы

2016 2016-11-25T12:39:42+0300 2016-11-25T12:44:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка

Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка

24 ноября Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ ААН) разгледзеў справу №2139/2012, "Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка супраць Беларусі". Міжнародныя эксперты прыйшлі да высновы, што беларускія ўлады парушылі правы гомельскіх праваабаронцаў на мірны сход і выказванне меркавання, замацаваныя ў артыкулах 19 і 21 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Згодна рашэнню, беларускія чыноўнікі абавязаны не толькі прадставіць праваабаронцам эфектыўныя сродкі прававой абароны, кампенсаваць судовыя выдаткі, але і змяніць як нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах, так і практыку яго прымянення такім чынам, каб пазбегнуць у будучым аналагічных парушэнняў.

КПЧ ААН прызнаў, што напярэдадні прэзідэнскіх выбараў 2010 году гомельскія чыноўнікі парушылі правы заяўнікоў, забараніўшы правесці 10 снежня ў Дзень правоў чалавека пікет.

«Мы планавалі звярнуць увагу грамадскасці на іх права адмовіцца ад датэрміновага галасавання на маючых адбыцца так званых прэзідэнцкіх выбарах, але нам было адмоўлена. Пачынаючы з раённага суда і заканчваючы Вярхоўным мы шукалі абарону правоў унутры краіны, але не знайшлі. Услед за чыноўнікамі нацыянальная судовая сістэма палічыла, што гарвыканкам законна абмежаваў нашыя правы», - адзначыў Леанід Судаленка.

Праваабаронца нагадаў, што правы на правядзенне мірных сходаў і як следства на выказванне меркавання не з'яўляюцца абсалютнымі, яны могуць быць абмежаваным, але менавіта дзяржава павінна кожны раз даказаць – для дасягнення якой мэты абмежоўваюцца правы, напрыклад, у мэтах нацыянальнай бяспекі, забеспячэння правоў іншых грамадзян.

“У нашым выпадку дзяржава гэтага не зрабіла. Чарговым рашэннем КПЧ ААН мы паказваем беларускім уладам – змяняйце сітуацыю з правамі чалавека. Вы сёння збіраецеся размаўляць на роўных з Еўропай, наладжваеце стасункі, прыйшоў час змяняць і заканадаўства і практыку яго прымянення!” - падкрэсліў праваабаронца.

Нагадаем, гэта ўжо сёмае рашэнне КПЧ ААН, у якім прызнаныя парушэнні правоў Леаніда Судаленкі. Раней тут прызнавалі парушэнні яго правоў на мірныя сходы, выказвання меркавання, права выбіраць і быць абраным. У адным з рашэнняў устаноўлена, што дзяржава прымяніла да праваабаронцы дыскрымінацыю па палітычных матывах.

Рашэнне КПЧ ААН №2139/2012 даступна на англійскай мове.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства