viasna on patreon

Актывіста пераследуюць за ўдзел у свіслацкай акцыі, на якой яго не было

2016 2016-11-24T09:37:43+0300 2016-11-24T09:42:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Супрацоўнікі міліцыі Лідскага РАУС склалі чарговы пратакол за ўдзел у масавых мерапрыемствах у Свіслачы. Як паведамляе Радыё Рацыя, гэтым разам пратакол на грамадскага актывіста складзены беспадстаўна. Рэч у тым, што Валеры Мінец, да якога завіталі супрацоўнікі міліцыі, у масавых мерапрыемствах у Свіслачы не ўдзельнічаў з той прычыны, што яго там папросту не было. На яго думку, справа супраць яго абсалютна надуманая і беспадстаўная.

– Ні ў Свіслачы, ні ў якіх іншых месцах мы з сябрамі не былі. Папросту спазніліся фізічна. І таму мне будзе вельмі цікава папрысутнічаць на судзе і паслухаць, як нашы міліцыянты будуць абгрунтоўваць тое, што гэта быў удзел у масавым мерапрыемстве. 

Супрацоўнікі міліцыі Лідскага РАУС завіталі да актывіста на падворак пасля 9-й гадзіны вечара і прапанавалі яму даць тлумачэнні па факце ўдзелу ў масавых мерапрыемствах у Свіслачы. На што ён адмовіўся ўпускаць іх у дом і даваць якія-небудзь тлумачэнні. Таму ўся размова з міліцыянтамі адбывалася праз акно.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства